Генэтычна роднасныя словы ў беларускай і расейскай мовах могуць мець розныя значэнні

Вольны Захад інфа

Нават генэтычна роднасныя словы ў розных мовах могуць азначаць зусім рознае. Як словы рэч і „речь” у беларускай і расейскай мовах. Між іншым, рэч нярэдка адпавядае расейскаму „делу” ўва ўстойлівых выразах:

ясное дело — вядомая рэч
то ли дело — іншая рэч
в самом деле — насамрэч
дело в том… — рэч у тым…, штука ў тым…