Спіс арганізацый, якія дапамагаюць былым палітзняволенымБольш за 1500 людзей перажылі палітычна маты…

Спіс арганізацый, якія дапамагаюць былым палітзняволеным

Больш за 1500 людзей перажылі палітычна матываванае зняволенне і выйшлі з турмаў. Пасля вяртання да жыцця яны сутыкаюцца з мноствам цяжкасцяў. Аднавіцца пасля гвалту і стрэсу дапамагаюць карысныя ініцыятывы. Каманда Офіса прыводзіць іх спіс, каб палегчыць пошук:

Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» – гэта чатыры арганізацыі па дапамозе рэпрэсаваным: BY_Help, BYSOL, Dissidentby, «Краіна для Жыцця».
Кантакт для сувязі: [email protected].

«Вольныя». Ініцыятыва дапамогі былым палітвязням у адаптацыі і рэсацыялізаціі.
Атрымаць дапамогу можна праз форму.

«еЗдоровье». Праект дапамагае дыстанцыйна і бяспечна атрымаць кансультацыю тым, хто адчувае недахоп медыцынскай дапамогі з-за палітычнай і эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.
Чат-бот для сувязі ў Telegram: @ehealth_chatbot.

«Адно Акно» дапамагае бясплатна і канфідэнцыяльна атрымаць інфармацыю пра падтрымку пасля рэпрэсій у Беларусі ў краіне вашага знаходжання.
Для сувязі: чат-бот @odnooknobysocial_bot у Telegram.

Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы дапамагае былым палітзняволеным з пытаннямі легалізацыі і адаптацыі ў Чэхіі, звязвае з чэшскімі няўрадавымі арганізацыямі, дзе рэпрэсаваныя могуць атрымаць першасныя фінансавую і псіхалагічную падтрымку.
Мэйл для сувязі: [email protected].
У крызісных сітуацыях: @OfficeBLRinCZE (Signal, Telegram).

«Вясна». Праваабарончая арганізацыя фіксуе парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і аказвае дапамогу ахвярам палітычна матываванага пераследу, у тым ліку – кансультацыйную.
Для кансультацыі або паведамлення пра парушэнні: @ViasnaSOS.
Для юрыдычнай дапамогі: @zvarot96.

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў. Калі хочаце паведаміць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека, у тым ліку катаванняў у дачыненні да вас або знаёмых вам людзей, можна звярнуцца сюды: @ICITB2020_contact.

Больш падрабязную інфармацыю шукайце на сайце.

Падзяліцеся гэтай інфармацыяй, калі для вас бяспечна, з тымі, каму яна будзе карыснай.