Аліна Коўшык пра хітрыкі, якія дапамогуць лягчэй перайсці на беларускую мову Мова – гэта не толькі с…

Аліна Коўшык пра хітрыкі, якія дапамогуць лягчэй перайсці на беларускую мову

Мова – гэта не толькі сродак зносінаў, але і важная частка нашай культуры, ідэнтычнасці. Для многіх беларусаў вяртанне да роднай мовы можа здавацца складаным крокам. Аднак гэта важны крок у захаванні нашай нацыянальнай спадчыны.

Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык падзялілася простымі крокамі, каб павялічыць колькасць беларускай мовы ў нашым штодзённым жыцці:

Перавесці аплікацыі і праграмы на гаджэтах на беларускую мову.
Слухаць аўдыёкніжкі ці чытаць любімыя творы на беларускай мове.
Дадаваць беларускія словы, нават калі размаўляеце штодзень па-беларуску.

Пра астатнія парады вы можаце даведацца ў відэа.