Падобныя і нават аднакаранёвыя словы ў розных мовах могуць азначаць рознае.У беларускай мове гарэлка…

Падобныя і нават аднакаранёвыя словы ў розных мовах могуць азначаць рознае.
У беларускай мове гарэлкай спрадвеку называюць напой (для вырабу якога было патрэбнае гарэньне).
Расейская ж „горелка” — для гарэньня (як асобная прылада і як дэталь канструкцыі); у гэтым значэньні слова прыйшло ў беларускую мову ў XX ст.
І не забываймася на калярытнае беларускае слова фаéрка (стары германізм, ад Feuer ‘агонь’).