Гэта тэма падымалася не раз, але варта паўтарыць. Калі хочаце нешта даведацца з вікіпедыі, заходзьце на беларускія варыянты. Не толькі таму што яны нашы, але таксама таму што там больш правераная інфармацыя. Гэтага самага нельга сказаць пра расейскую (расейскамоўную) вікіпедыю, якой на жаль карыстаецца яшчэ нямала жыхароў Беларусі. Не раз пісалася на канкрэтных прыкладах, што там вельмі шмат маніпуляцыі, прапаганды, а нават фэйкаў. Гэта тычыцца асабліва культуры і самой гісторыі ды палітыкі.
Дарагія беларусы, давайце не быць горшымі за суседзяў і выходзіць з хлуслівай і чужой інфармацыйнай прасторы. Тым больш што якраз 31 снежня 2020 года на беларускай вікіпедыі колькасць артыкулаў дасягнула 200 000, а многія з іх вельмі якасныя