21 верасня – 31 кастрычніка г. Бразіліа, Культурная прастора Рэнату Русу
21 верасня беларускі Бразіліі адкрылі выставу пра беларускія пратэсты ў горадзе Бразіліа. Першая выстава на беларускую тэматыку ў Лацінскай Амерыцы паказвае неверагодны супраціў адважных беларускіх жанчын у барацьбе з 27-гадовай дыктатурай Лукашэнкі.
На выставе прадстаўлены працы пяці беларускіх фатографа_к і аднаго мастака. Фотаздымкі адлюстроўваюць атмасферу мірных жаночых маршаў, крэатыўнасць пратэстаў, сілу, салідарнасць і годнасць беларускіх жанчын, дух народнага адзінства, гвалт з боку міліцыі.
Акрамя фотаздымкаў, на выставе прадстаўлены дзве відэаінсталяцыі, а таксама інтэрактыўная інсталяцыя “Камера”, у якой наведвальнікі могуць напісаць паштоўку палітвязням. Таксама адбудзецца паказ дакументальных фільмаў “Сёстры пратэсту” і “Gaudeamus”(9 і 16 кастрычніка).