Ахвяр сталінскіх рэпрэсій ўспамінаюць у Беларусі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка.Кожны з нас вельмi баі…

Ахвяр сталінскіх рэпрэсій ўспамінаюць у Беларусі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка.

Кожны з нас вельмi баіцца смерці, але напэўна значна больш страшна не толькі ведаць часіну ўласнай смерці, але і думаць што ты і тваё слова, твая душа – будуць забыты нашчадкамі.

Сёння мы маем цудоўную і вельмі каштоўную магчымасць зрабіць так, каб галасы тых хто зыйшоў, хто быў бязлітасна знішчаны, гучалі зноў з вялікай моццу.

Мы можам нашымі ўласными вуснамі гаварыць іх галасамі. Гэта справа вельмі годная. Мы ўсе маем магчымасць яе падтрымаць.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС «амерыканкі» былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР: літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы. Пазьней суды СССР амніставалі большасьць рэпрэсаваных у сувязі зь іх невінаватасьцю.
Сотні сэрцаў перасталі біцца ў адну ноч. Сотні мараў не спраўдзіліся. Адна вера і надзея на ўсіх жыве і будзе жыць – вольная шчаслівая Беларусь.

Пасьля адкрыцьця ў 1988 годзе Курапатаў (Менскі раён) там штогод 29 кастрычніка ладзілi «Ноч расстраляных паэтаў» з чытаньнем іх вершаў і запальваньнем сьвечак у памяць пра забітых.

Спасылкі на вершы тут

Мы мусім іх памятаць, каб ня зьнiкнуць самім.


@menskrazam_bot
@menskrazam_info
#МыРазам

#нерасстраляная_паэзiя
Менск Разам | Media