Падпісвайцеся і падтрымлівайце сваё.
Пра ІТ і тэхналогіі
• Itbeard — праект тэхнаблогера АйціБарады.
• Ikbytech — блог праграміста Івана Клімчука, які знаёміць з тэхналогіямі па-беларуску.
• Першы Гікаўскі — беларускі падкаст пра гульні, медыя, серыялы і тэхналогіі.
• Праз космас — падкаст-падборка навін пра космас.
Агляды гульняў
• Rudzi_game — канал YouTube-блогера Рудзі.
• ms.bahiema — стрымерка «Мсціслаўская Багема», якая ў тым годзе трапіла ў афіцыйную праграму падтрымкі Cyberpunk 2077.
• NadzeyaGames — агляды гульняў: ад Animal Crossing і да Baldur’s Gate 3.
• Малаток — агляды і стрымы.
Агучка
• Брудны Вожык — пераклады скетчаў, забаўляльных відэа і трэйлераў ад «Вожыка» (часамі можа быць 18+).
• Агучка Кавярня — агучка серыялаў, мультфільмаў і проста фільмаў.
• Жужаль — пераклад розных відэа на беларускую мову.
• Гаварун — кіно і мультфільмы па-беларуску.
Культура (і ўсё іншае)
• Bastiesmiles — відэа-зборнік беларускіх міфаў, традыцый і гісторыі.
• Бэйбус — забаўляльна-навучальны праект «Маляваныча» — Аляксандра Ждановіча.
• Мова ад Васіля — блог пра беларускую мову (адно з відэа нават набрала мільён праглядаў).
• Хвілінка — зборнік цікавостак пра беларускую гісторыю, культуру і мову.
• Кінастужка — урыўкі кіно, мультфільмаў і песень на беларускай.
• English з Наталкай — простыя і зразумелыя ўрокі англійскай.
• ПроFood — кулінарны блог на беларускай (не хвалюйцеся, што апісанне па-руску, апошнія відэа на матчынай мове).
• ПАТЭЛЬНЯ LIVE — блог, як чалавек жыве, будуе дом і гатуе смачную ежу.
• Ani Minsk — даволі папулярны лайфстайл блог ад пары.
• Першы вандраўнічы — вандроўкі па ўсім свеце.
• Спячая Спадчына — прыгожае пра закінутыя будынкі ў Беларусі.
• Цячэ — медыя пра гісторыю і культуру Беларусі.
• Leibonik — папулярны музычны праект айцішніка Сяргея Башлыкевіча.
• Toddzie — арыгінальныя коміксы ад беларускага аўтара.
• marharytakarol — «фізкультурна-гістарычна-кулінарны» блог, дзе можна даведацца як пра беларускі застольны этыкет, так і пра рацыён нашых продках, іх вераванні і звычаі (а яшчэ — атрымаць рэцэпт заціркі).