20 чэрвеня — Сусветны дзень бежанцаўУ 2000 годзе Генеральная Асамблея ААН пастанавіла, што, пачынаюч…

20 чэрвеня — Сусветны дзень бежанцаў

У 2000 годзе Генеральная Асамблея ААН пастанавіла, што, пачынаючы з 2001 года, 20 чэрвеня будзе адзначацца як Сусветны дзень бежанцаў. Падставай для гэтага паслужыла 50-я гадавіна Канвенцыі пра статус бежанцаў 1951 года.

У мінулым верасні, у сваім каментары з нагоды забароны на выдачу беларускіх пашпартоў за мяжой, ААН паведаміла, што паводле некаторых ацэнак, ад 200 000 да 1 мільёна беларусаў жывуць у выгнанні пасля таго, як былі вымушаныя бегчы ад рэпрэсій, пагрозаў і запалохвання. Лічбу ў больш за 200 000 з’ехаўшых называлі і беларускія ўлады.

А ў сваім дакладзе пра беларусаў у выгнанні спецдакладчыца ААН Анаіс Марэн падкрэслівала, што міграцыя людзей «наўпрост злучаная з палітыкай, што праводзіць урад Беларусі, і практыкай, што ён ўжывае, а таксама з мэтанакіраваным стварэннем варожай абстаноўкі, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню».

«Палітыка нагнятання страху, закліканая вымусіць пакінуць краіну»: даклад Спецдакладчыцы ААН — пра беларусаў у выгнанні