Анлайн-музей«Летят письма» і ініцыятыва dissidentbyзапускаюць сумесны праект «Дзеці пішуць палітвязням»
У межах праекта арганізатары прапануюць беларусам распавесці сваім дзецям гісторыю аднаго з больш, чым тысячы палітвязняў, і прадставіць дзіцяці магчымасць напісаць яму невялікі ліст.
Такі ліст можна ананімна адправіць у выглядзе фатаграфіі, або скана на пошту музея [email protected] — і ў хуткім часе ён з’явіцца на сайце музея, а яго раздрукаваны варыянт будзе адпраўлены палітвязню.
Нагадаем, нядаўна 10-гадовы Глеб напісаў ліст палітвязню Руслану Слуцкаму, які быў асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі.
«Пра Вас мне распавяла маці, і мы вырашылі напісаць Вам ліст. Раней я жыў у Мінску, але наам прыйшлося пераехаць. Спачатку мы пераехалі ў Расію, а потым ў Польшчу. <…> Я спадзяюся, што хутка ўсе мы вернемся дамоў», — напісаў хлопчык.