БЕЛАРУСКАЯ І ЎКРАІНСКАЯ МОВЫ — СЛАВЯНСКІЯ. АЛЕ ЦІ „ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІЯ“?Ці сапраўды беларуская і ўкраі…

БЕЛАРУСКАЯ І ЎКРАІНСКАЯ МОВЫ — СЛАВЯНСКІЯ. АЛЕ ЦІ „ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІЯ“?

Ці сапраўды беларуская і ўкраінская мовы паходзяць з асобнага кораня разам з расейскаю?

* Традыцыйны падзел славянскіх моваў на тры групы — найперш геаграфічны (і палітычны): заходнеславянскія, паўднёваславянскія, усходнеславянскія (расейская, беларуская, украінская).

* Доўгі час у славяназнаўстве (у расейскім — як аксіёма) панавала думка, што тры апошнія мовы паходзяць не наўпрост ад праславянскай, а з так званай „старажытнарускай“ мовы. Таму яны нібыта „родныя сёстры“, а з польскай ці славацкай толькі „стрыечныя“.

* Адпаведна падбіраліся аргумэнты. Напрыклад, поўнагалосьсе (малако, варона) — у польскай mleko, wrona, у сэрбскай млéко, врȁна.

* Але іншыя рысы дзеляць славянскія мовы інакш. Плаўны гук Г аб’ядноўвае беларускую і ўкраінскую з славацкай, чэскай і верхнялужыцкай мовамі. А дзеканьне-цеканьне сярод усіх славянаў маюць беларусы, палякі і лужычане.

* Слоўнік і граматыка нашае мовы найбліжэйшыя да ўкраінскай (бачыць – бачити, паважаць – поважати), а зусім не да расейскай.

* Усё больш дасьледнікаў (чэх Олдржых Гуер, беларусы Ян Станкевіч, Віктар Мартынаў, іншыя) перакананыя, што некарэктна славянскія мовы з унутрымоўных прычынаў дзяліць на тры падгрупы. Беларуская мова паходзіць наўпрост ад праславянскай, а не ад прыдуманай ідэолягамі Расейскай імпэрыі „старажытнарускай“.

АЎДЫЁ: https://soundcloud.com/svaboda/viach0627kliasyfikacyja?in=svaboda/sets/pa-belarusku

Да якой мовы падобная беларуская?

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. Ці сапраўды беларуская, украінская і расейская мовы вырасьлі з аднаго асобнага кораня? Ня ўсе вучоныя з гэтым згодныя.