Прывітанне на #МоўнайСерадзе!Вы яшчэ ў роздумах, ці пераходзіць на беларускую? Прапаноўваем Вашай ув…

Прывітанне на #МоўнайСерадзе!

Вы яшчэ ў роздумах, ці пераходзіць на беларускую? Прапаноўваем Вашай увазе цудоўныя словы-натхненне ад Ганны Севярынец:
“Беларуская мова – не пафасная, іранічная, у ёй заўсёды апрыёры прысутнічае лёгкі гумар і самаіронія, па-беларуску значна цяжэй распусціць пафасныя соплі альбо збіцца на самалюбаванне:) Таму – не бойцеся і пераходзьце, ад гэтага адны выгоды вам у сацсетках і па жыцці:)

Што ў дапамогу. Па-першае, slounik.org. Акрамя асобных словаў тут можна глядзець беларускія адпаведнікі фразеалагізмаў, каб не калькаваць рускія выразы, а выкарыстоўваць свае (кшталту “мех і торба” замест “вагон і маленькая тележка”).

Па-другое, моўная суполка “Толькі пра мову”. Там пішуць і чытаюць найлепшыя знаўцы мовы, вельмі хутка прыходзяць у каменты, даюць парады, ніколі не крыўдзяць і заўсёды ставяцца з павагай.
І пра кнігі…