7 красавіка 1897 году нарадзіўся беларускі выбітны педагог, публічны дзяяч, публіцыст, удзельнік Слуцкага збройнага чыну Юры Лістапад. У 1925-26 гадах вакол яго разгарэўся першы вялікі палітычны працэс на Беларусі, дзе ён фігураваў як галоўны вораг савецкага ладу.
Яшчэ ў 1919 годзе Юры быў накіраваны школьным інструктарам у Слуцкі павет, дзе з дапамогай іншых актывістаў стварыў 8 беларускіх школаў. У гэты час ён актыўна ўдзельнічаў у працы слуцкіх беларускіх арганізацыяў.
Праз тры гады спадар Лістапад вярнуўся ў Слуцк – тут ён настаўнічаў, працаваў выкладчыкам беларусазнаўства на курсах, блізка сышоўся й пасябраваў зь Якубам Коласам. Яшчэ праз тры гады актывіста арыштавалі й асудзілі на 5 гадоў турэмнага зьняволеньня, потым зноў – у 1930 па справе “Зьвязу вызваленьня Беларусі”.
Аднойчы апынуўшыся ў коле рэпрэсый, выбрацца адтуль было немагчыма. У 1933 годзе Юрыя Лістапада затрымалі па справе “Беларускага нацыянальнага цэнтру”, ў жніўні 1935 на яго завялі крымінальную справу, а ў 1938 годзе НКУС прыгаварыў яго да расстрэлу за антысавецкую агітацыю сярод зьняволеных.
Юры Лістапад – той чалавек, які праз паўстаньне спрабаваў стварыць вольную, незалежную Беларусь, не баяўся адкрыта называць сталінскі лад тэрарыстычнай дыктатурай.
20 цікавых і нават нечаканых фактаў пра Юрыя Лістапада можна прачытаць тут.