Над белым полем – Зімовым морам У цішыні І сярод турбот Над маім шчасцем І маім болем Каторы месяц, Які ўжо год Ляціць, трымціць, Нявымоўна ззяе На чорнай коўдры Родных нябёс Мая самотная І нямая Мая адзіная Зорка-лёс. Я ёй малюся, яе Баюся Яе спрабую Не заўважаць. А прыйдзе час – Назаўжды спынюся Пад зорным позіркам Спачываць. Пакуль блукаю Глухою сцежкай Дзе звер пакінуў Свае сляды Ужо не страшна, Ужо не смешна Ужо ніякай Няма бяды У тым што сціхлі Навокал песні А замест песняў – Хрусцяць хрыбты. У любым краі, Дзе на прадвесні У вакно астрогу Мне ззяеш Ты.