«Беларусь: Маршрут перабудаваны» Максіма Шведа — прапануем дакументальны фільм пра размовы ў мінскіх…

«Беларусь: Маршрут перабудаваны» Максіма Шведа — прапануем дакументальны фільм пра размовы ў мінскіх таксі перад выбарамі прэзідэнта!

Усе мы памятаем размовы з суседзямі, калегамі, сябрамі, сям’ёй — у 2020 годзе.
Яшчэ адна частка жыцця беларуса — паездка ў таксі. Здаецца, мы сутыкаемся з гэтым даволі часта, але амаль не заўважаем. Але менавіта ў гутарках паміж пасажырам і кіроўцам, можна пачуць сапраўдны “голас народа”.

Максім Швед — беларускі кінарэжысёр, які дэманструе галоўных герояў-кіроўцаў: Ганну Міхайлаўну (якая “за стабільнасць” і Лукашэнку) і маладога чалавека Пашу (ён ходзіць на ўсе мітынгі і скандуе з народам «Ганьба!»).

Максім Швед і некаторыя іншыя члены здымачнай групы і іх героі прайшлі праз арышты і катаванні, многія з’ехалі з краіны. Пра тое, што здарылася з тымі, якія былі «двума рукамі за..», гісторыя не паведамляе.

Жыве Беларусь!


@menskrazam_info
#МыРазам
Беларусь: маршрут перестроен

Анна Михайловна и Паша работают таксистами. За месяц до выборов президента Беларуси их пассажиры увлеченно обсуждают ситуацию в стране. Предвыборная гонка насыщена событиями, новые кандидаты не оставляют никого равнодушными. Одни считают, что Беларусь – это…