“Пахаваньне краіны”
50*70
палатно*алей
Пахаваная краіна мроі, падмануты былі мы мараю аб волі,
Поўныя болю цяпер нясуць крылы ў вырай,
Чакае вырак нас,
Замест надзеі.
Ведаць бы, дзе я?
У пошуках запаветнае зямлі мы рушылі ў Сыход.
Пакаленьне раскіданых на Захад і Ўсход.
Раскіданыя гнёзды апусьцелі.
Бо не хацелі
мы павадыроў старога часу.
Дзеля адказаў вядзе нас прэч імглісты шлях –
Нас ужо тысячы, мільёны – сэрцаў поўнае праклёну.
Тых, хто не схіліўся ў паклонах,
тых, каго не захапіў той жах.
Тых, хто пасьля чужыны вырашыў вяртацца.
Хто там апошні, не гасі сьвятло ў хаце.
Каб ведалі, як ляцець дамоў, наступнае вясною.
І да маці.
І замест попелу ўздымецца полымя ізноў.
Але пакуль што толькі хмары.