https://t.me/ula_bo/1045Адным ранкам, што цяпер здаецца ўжо бясконцым, я прачнуўся.Звярыны жах адчуў…

https://t.me/ula_bo/1045

Адным ранкам, што цяпер здаецца ўжо бясконцым, я прачнуўся.
Звярыны жах адчуў, нібы застаўся тут адзін.
Як так?
Дзе ўсе тыя галасы, што прагнулі ўзяць сваё па праве?
Няўжо то вы, схаваліся за дзьверы ў цішыню?
Няўжо то вашы вочы, спусцеўшыя як тыя вуліцы глядзяць, праз вокны,
як тут блукаю я адзін?

“А можа так і трэба?” – пытала мяне цяжкае паветра ў адказах.
“А што адзін магу зрабіць я?” – вывучана казалі мае вусны за мяне.
Хіба што так?
Мо трэба растварыцца мне таксама сярод тых побытавых ды нязначных справаў,
Што ціхім рэхам заклікаюць з хат,
паўстаўшых не супраць,
а паўстаўшых па краях.

З малых гадоў вучылі нас, што трэба крыху пачакаць,
– усё вельмі проста.
І я чакаў.
Чакаў тое намоленае заўтра. Затым яшчэ адно, адно яшчэ, адно яшчэ.
А час ляцеў.
Нават крумкачы, калісь аседлыя, зляцелі ў вырай,
Час выцякаў і, мабыць, выцек назаўжды.
Бо з новым “заўтра” зразумеў я, што не магу больш рушыць праз нябачны хват.

Даруйце мне, мары юнацкія, бо то па нас ужо гучыць набат.
Ужо я па руках-нагах звязаны,
Той безнадзейнае краінай крайніх хат.

Перевод на русский в комментариях

Уладзік Бохан | Владислав Бохан

“Краіна крайніх хат. Варыяцыя 2”

палатно*алей*лінер
50*70см