“Краіна крайніх хат. Варыяцыя 3″
Палатно*алей
50*70
Ішлі мы грамадой сваёй па сонца,
Што асвячала нашай будучыні шлях.
Ні страх, ні журба і не самота,
Здавалася, не спыняць нас.
Але пра нейкі час
Мы апынуліся па рознае краях.
Згубленыя сярод пакінутае хат,
Сярод смуроднай багны подых сціх,
Блукалі мы ў пошуках сваіх,
Рушачы наперад і назад.
І свет, што вёў нас быў ня сонцам,
Бо то была міфічная пустэча.
Замест сустрэчы адно з адным,
Згубілі мы саміх сябе.
Няўжо то мы, гэтыя пакорныя істоты,
Безасабовыя пустоты,
Адчаем загнаныя ў заняпад?
Магчыма так…
Згубіліся мы ўсе ў пазаўчассі,
Гэтае бясконцае краіны крайніх хат.