У 1937 годзе ў ноч з 29 на 30 кастрычніка ў падвалах вязніцы НКУС і Пішчалаўскім замку было расстраляна 132 (гэта па афіцыйных звестках) прадстаўнікі беларускай і габрэйскай інтэлігенцыі, сярод каторых былі паэты й мастакі, дзяржаўныя дзеячы, прафэсары й навукоўцы.
Пазней іх целы былі пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.
Што сёння?..
А сёння нашчадкі чэкістаў зноў апаганьваюць помнікі расстраляным, ламаюць крыжы Курапатаў, вынішчаюць з гісторыі імёны ахвяраў. Месцы, дзе забівалі людзей, так і працуюць па сваім прамым напрамку – сёння гэта СІЗА КДБ і знакамітая “Валадарка” СІЗА-1.
Дзеячы культуры зноў у выгнанні ці за кратамі. Некаторыя, як Алесь Пушкін і Раман Бандарэнка ўвогуле былі забітыя.
Кроў зноў ліецца. Ліецца ад ганьбы баязлівасці большасці, што схаваліся ва ўтульных кватэрах і не адважыліся праліць яе ў барацьбе за свабоду, калі той самы час надышоў… І невядома, колькі гэта яшчэ працягнецца.