Пра рэпрэзентацыю, празрыстасьць і дакладнасьць інфармацыі, якую сакратарыят пад кіраўніцтвам Івана Краўцова прадстаўляе і грамадству Беларусі, і міжнародным партнёрам праз сайт https://rada.vision/cc. Вылучаю некалькі сістэмных праблем:1. На афіцыйным сайце вельмі вузка падаецца інфармацыя:– ЛГБТ-тэматыка,– вызваленне палітвязняў,– адмена смяротнага пакарання,– кантакты з ПАРЭ. 2. Адсутнічаюць публікацыі пра:– падтрымку беларускіх добраахвотнікаў (у тым ліку параненых, сямей загінулых),– […]
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
15 красавіка 2023: Дранікі са свежай смятанай у Данецкай вобласьці Украіны
15 красавіка 2023-га, Данецкая вобласьць Украіны. Па прыезду я спачатку пачуў на куханьцы гук кіпячага на патэльні алею і, зайшоўшы, убачыў Бачу, які ўжо ва ўсю гатаваў дранікі! – О! Бача, малайчына! – пахваліў я. – А смятана ў нас да іх есьць?– Так, на стале стаіць. Я з ёй еў, – адказаў мне Бача. […]
15 красавіка 2023 года: Пошук пазіцый у Данецкай вобласці Украіны каля вёсак Аляксандра-Шульцына і Ступачкі
15 красавіка 2023-га, Данецкая вобласьць Украіны. Пасля перапынку ў працы нам даведзена задача знайсьці пазіцыю, а лепш дзве ў раёне вёсак Аляксандра-Шульцына і Ступачкі з улікам магчымасьці страляць цераз водны канал. Канал знаходзіўся прыкладна ў 1,5 км за лініяй фронту. Нам скінулі сектар, які неабходна ўражваць агнём. Яму далі назву “Кляшчы” – па форме лініі […]
Міграцыйны дэпартамент Літвы забараніў уезд байцу палка Каліноўскага Васілю Верамейчыку
Аўтарскі каментар Irma Bogdanovičiūtė да рэпартажа аб працы Дэпартамента міграцыі Літвы (перакладзена з літоўскай мовы на беларускую): “Гэтая частка даследавання асабіста для мяне адна з самых важных і выклікае велізарны гнеў. Таму што праз вусны гэтых людзей неадэкватнасьць рашэньняў Міграцыйнага дэпартамента і іншых устаноў маёй краіны — канкрэтна Дэпартамента дзяржаўнай бясьпекі — дазволю сабе сказаць, […]
Беларускі добраахвотнік, які перанёс інсульт ва Украіне, тэрмінова патрабуе медыцынскую дапамогу
Беларускаму добраахвотніку, які падчас службы ва Украіне перанёс інсульт, тэрмінова патрэбныя:– неўролаг;– лагапед;– масажыст. Ён рыхтаваўся да выхаду на перадавую, але арганізм падвёў яшчэ да баявых дзеянняў. Цяпер яму патрэбная дапамога, каб аднавіцца — рух, маўленне, базавыя функцыі цела. Гданьск і наваколле.Калі вы спецыяліст ці ведаеце надзейных людзей — адгукніцеся. Напішыце ў бот @Licvinybot або […]
Расследование о работе Департамента миграции Литвы и опыте украинских защитников
Вопыт украінскіх абаронцаў у Літве(Irma Bogdanovičiūtė) Гэта трэцяя частка журналісцкага расследавання закуліснай працы Дэпартамента міграцыі . Расследаванне складаецца з чатырох частак. Кожная з іх раскрывае гісторыі замежнікаў, якія прыбываюць у Літву і просяць міжнароднай абароны ад пераследу, а таксама метадалогіі працы Дэпартамента міграцыі пры разглядзе заявак аб атрыманні прытулку і прыняцці рашэнняў. Серыя расследавальных тэкстаў […]
Беларускім добраахвотнікам у Літве і Польшчы прапануюць паглыблены медагляд і кансультацыі
УВАЗЕ БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎУ ЛІТВЕ І ПОЛЬШЧЫ Мы заклікаем скарыстацца магчымасцю прайсці паглыблены медагляд і атрымаць кансультацыі профільных спецыялістаў. Медагляд уключае паглыбленае даследаванне, базавыя аналізы, накіраванне да спецыялістаў (траўматолаг, псіхіятр, неўролаг і інш.) і лекаванне. Наяўнасць медычнай страхоўкі не абавязковая. Мы ведаем, што многія з вас цягнуць на сабе боль маўкліва. Але гэта не подзвіг, гэта […]
Сяргей Ціханоўскі заклікае да барацьбы за свабоду Беларусі супраць імперскіх амбіцый Расеі
Магчыма, Ціханоўскі – самы адэкватна рэагуючы на сітуацыю з многіх з нас. Беларусь і беларусы сеньня вынішчаюцца і, на мой погляд, неадэкватна казаць “а што мы можам зрабіць?”, “мы ні на што не ўплываем”, “Беларусь мы страцілі назаўсёды”. Псіхолаг патрэбен многім з нас. Але накірунак – барацьба, а не паражэнства – у Ціханоўскага верны. P.s.: […]
Шукаем чалавека, які здымаў фота і відэа падчас акцыі ў Вільні для ідэнтыфікацыі
ВАЖНА Шукаем чалавека, які здымаў фота і відэа падчас акцыі ў Вільні. На нядаўняй акцыі ў Вільні быў заўважаны чалавек, які здымаў удзельнікаў, фота і відэа якога, з’явіліся ў тэлеграм-канале, звязаным са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі. Мы лічым, што гэты канал створаны спецыяльна для сачэння і запалохвання беларусаў за мяжой. Просім дапамагчы ідэнтыфікаваць асобу, якая рабіла […]
Былы добраахвотнік Spirit прайшоў вучэбку і ўдзельнічаў у баях пад Мар’інкай
Мой пазыўны — Spirit, былы добраахвотнік. Прайшоў вучэбку Другога інтэрнацыянальнага легіёна і ўдзельнічаў у баях пад Мар’інкай у складзе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Пасля стралецкага бою на кароткай дыстанцыі быў паранены. Пасля вяртання ў сям’ю прайшоў усе этапы дэпрэсіі, пошуку сябе — і дагэтуль змагаюся з наступствамі. Я стаў ц’ютарам, бо разумею, з якімі цяжкасцямі […]