Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Вайскоўцы вярнуліся на базу ў Канстанцінаўцы пасля загадзяга адкліку

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“Дзе вы раней былі?” – у думках вылаяўся я, пачуўшы загад з’язджаць з базы. – “Толькі рэчы расклалі.” Пачалі пакавацца зноў. Забралі усю сваю зброю. Боекамплект да сапага трэба было вывозіць другім рэйсам. А шлях неблізкі. Выехалі з Канстанцінаўкі. Я ехаў у джыпе, пад завязку загружаным аднаразовымі гранатамётамі. Праехалі Краматорск. І…. чарговы раз, як заўседы […]

Ракетны ўдар С-300 у Канстанцінаўцы 24 сакавіка 2023: трое мірных загінулі, база пашкоджана

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

24 сакавіка 2023 года, населены пункт Канстанцінаўка ў 20 км ад Бахмута. Сення дзень нашай ратацыі. Мы мяняем на баявой працы нашых хлопцаў. Ваяр павінен прыехаць заўтра – яго затрымалі нейкія справы з асабістай машынай. Яшчэ па дарозе да нас дайшлі чуткі, што каля базы быў прылет ракеты. Есць ахвяры сярод мірных. Ахоўнік на браме […]

Ратацыя ў сакавіку 2023: пераезд з Нью-Ёрка на прыфрантавую базу палка Каліноўскага ў Канстанцінаўку

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

1 сакавіка 2023 у нас была ратацыя. Мы пакінулі Нью-Ёрк і прыехалі на прыфрантавую базу палка Каліноўскага ў Канстанцінаўку. Па ёй з сакавіка па травень 2023 рускія выпусьцяць больш за тры ракеты С-300. Але аб гэтым пазней. Сапог і застаўшыяся снарады да яго мы занеслі ў склеп пад вялікім двухпавярховым будынкам нашай базы. Умовы тут […]

Магіла беларускага добраахвотніка Аляксандра Царука «Сашко» была пашкоджана 01.11.2024

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Сёння раніцай 01.11.2024 магіла Аляксандра Царука “Сашко”- беларускага добраахвотніка, які ваяваў ва Украіне – выглядала так. Разарваны бчб-сцяжок, раскіданыя лампадкі і паламаны партрэт. І гэта не вецер – на магілах побач усё ў парадку. Аляксандр Царук “Сашко” пахаваны на Карвелішскіх могілках.

Малюнак кошачкі на браме і ваенная пазіцыя ў паўночным Нью-Ёрку, 28 лютага 2023

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Насамрэч тая пазіцыя называлася не так. На ўнутранай частцы металёвай брамы перад домам быў нанесены малюнак кошачкі пясочнага колеру з чорнай поўсьцю на галаве і вялікімі вачыма. Вялікія вочы нагадалі мне Любушку. Між намі было 2000 кілометраў (праз Варшаву). Гэта была адна з вуліц паўночнай часткі Нью-Ёрка. Чарадой прыватных дамоў яна падымалася на пагорак. Сапог […]

Украінскія ССО і дроншчыкі шукаюць новую пазіцыю для сапага ў Нью-Ёрку

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Раніца апошняга майго дня ў Нью-Ёрку. Перад намі стаіць задача знайсьці новую пазіцыю для нашага сапага. На мой планшэт занесены каардынаты цэляў у трох сектарах паўднёвых пазіцый ворага. Мы аб’ехалі некалькі зруйнаваных прамысловых тэрыторый Нью-Ёрка. Тут былі добрыя пазіцыі для сапага. Было і ўкрыццё. Але ўсё было цалкам разварочана ад расейскіх прылётаў. Што сведчыла аб […]

Успаміны пра працу ў Нью-Ёрку: дырэктарка школы і японскі фотакарэспандэнт на фронце

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Што я не ўзгадаў з нашай працы ў Нью-Ёрку? Дырэктарку школы і японскага фотакарэспандэнта. Дырэктарка школы. Яна спрабавала накрычаць на нас, што сваімі стрэламі мы (ўзрыўной хваляй) выбілі шкло ў вокнах школы. Ваяр не звяртаў на яе ўвагу. А я адпавёў проста: “Вы хочаце рускім перадаць школу з цэлымі вокнамі? А мы, ў першую чаргу, […]

Павал «Борт» Горбач загінуў у 2023 годзе пры выкананні баявой задачы ў батальёне «Шаман»

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

Павал «Борт» Горбач прыняў свой першы бой у 2022 годзе на Кіеўшчыне ў Ірпяні. У гэтым баі Павал страціў свайго лепшага сябра Змітра «Тэрора» Апанасовіча, у гонар якога быў названы батальён беларускіх дабраахвотнікаў. Павал камандаваў групай у складзе АСП «Тэрор», удзельнічаў у вызваленні Херсоншчыны, у баях на ўсходзе Украіны, а таксама ў шэрагу аперацый ГУР […]

Лукашэнка прызначыў дату сваіх перавыбараў на 26 студзеня 2024 года

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Падаўжаць будзеце? Лукашэнка прызначыў дату сваіх перавыбараў – 26 студзеня 2024 года. У сваім жыцці ён займаў толькі дзве кіруючыя пасады: дырэктара саўгаса і прэзідэнта Беларусі. А балатаваўся цэлых шэсць разоў – у 1994, 2001, 2006, 2010, 2015 і 2020 гадах і амаль кожны раз фальсіфікаваў вынікі. 2025 – падаўжаць будзем?

Блізкі разрыў у час вайны: апавяданне пра ноч пад абстрэлам і пошук новай пазіцыі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

І вось разрыў. Наяву. Дастаткова блізкі. Сцены затрэсліся. Я прачнуўся, раптоўна вырваны са сну. У роце такая непрыемная салодкасьць – “Так бывае, калі пабудзілі, не даўшы дастаткова паспаць”, – падумаў я. (Зараз я разумею, што гэты салодкі прысмак у роце быў звязаны з хваробай нырак і з’явіўся пасля выпітага напітку накшталт “Фанты” – заўвага ад […]