Павал «Борт» Горбач прыняў свой першы бой у 2022 годзе на Кіеўшчыне ў Ірпяні. У гэтым баі Павал стра…

Павал «Борт» Горбач прыняў свой першы бой у 2022 годзе на Кіеўшчыне ў Ірпяні.

У гэтым баі Павал страціў свайго лепшага сябра Змітра «Тэрора» Апанасовіча, у гонар якога быў названы батальён беларускіх дабраахвотнікаў.

Павал камандаваў групай у складзе АСП «Тэрор», удзельнічаў у вызваленні Херсоншчыны, у баях на ўсходзе Украіны, а таксама ў шэрагу аперацый ГУР на розных напрамках фронту.

24 кастрычніка 2023-га Павал «Борт» Горбач загінуў пры выкананні баявой задачы ў складзе батальёна «Шаман».

Вечны Гонар!