І вось разрыў. Наяву. Дастаткова блізкі. Сцены затрэсліся. Я прачнуўся, раптоўна вырваны са сну. У р…

І вось разрыў. Наяву. Дастаткова блізкі. Сцены затрэсліся. Я прачнуўся, раптоўна вырваны са сну. У роце такая непрыемная салодкасьць – “Так бывае, калі пабудзілі, не даўшы дастаткова паспаць”, – падумаў я. (Зараз я разумею, што гэты салодкі прысмак у роце быў звязаны з хваробай нырак і з’явіўся пасля выпітага напітку накшталт “Фанты” – заўвага ад 22.10.2024).

Першая думка: ва ўкрыццё – у падвал! Але яго няма – таго падвала. Хіба што маленькі паграбок у сенцах у які з бронікам не праціснешся.

У комнаце прачнуўся “Ваяр”. Праз хвіліну зайшоў таксама разбуджаны Бача.

Недзе далёка яшчэ хвілін 15 з перыядычнасьцю чуваць выхады. Мо грады. Але не па нам – разрываў не чутно.

Не параўнаць з Бахмутам. Але і тут апошнія дні соднямі не сціхае кананада. Хоць па самому населенаму пункту, звычайна, не прылятае. Хіба што па акраінах, подступы да якіх з Усходу і з Поўдня захоплены рускімі.

27 лютага нам паведамілі, што 1 сакавіка мы ратыруемся.

Я ўжо дамовіўся з нашым камандзірам Курсантам паехаць на 2 тыдні ў Кіеў – на курсы БПЛА і палячыць зубы.

Але перад гэтым, ужо сёння раніцай, нам трэба знайсьці новую агнявую пазіцыю для нашага “сапага”, каб адпрацаваць з яе па даведзеным варожым цэлям.

І думка ў галаве пасля блізкага прылёту: “Было б не вельмі добра не дажыць гэты адзін дзень да ратацыі. Цагляныя сцены будынка без бетоннага перакрыцця – не самая лепшая абарона ад “прылетаў”.

Усе, запісаў!) На гадзінніку 02:02. Кладуся спаць далей. Дабранач!

Праз 15 хвілін я ўжо спаў, мабыць без сноў, да самай раніцы.

28.02.2023 Нью-Ёрк (з карэктыроўкамі ад 22.10.2024 Вільня)