Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Вільні адкрыецца выстава фотаздымкаў байца палка Каліноўскага Яўгена Жураўскага

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

«Вайна — гэта найперш побыт»: У Вільні адкрыецца выстава фотаздымкаў ад байца палка Каліноўскага. У віленскай прасторы Zolak адбудзецца выстава «Praz fotaplionku: štodzjonnasc’ vajaroŭ». Аўтар здымкаў — каліновец Яўген «Салам» Жураўскі. З вясны 2023 года Яўген пачаў фатаграфаваць будні ваяроў на плёначны фотаапарат.Як кажа сам аўтар, ён проста хацеў зафіксаваць звычайныя баявыя будні — без […]

Псіхалагічная падтрымка патрэбна не толькі ветэранам, але і іх сем’ям

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Чаму падтрымка патрэбна не толькі ветэранам? Чалавек можа вярнуцца дахаты, але яго свядомасьць яшчэ не вярнулася з вайны. А сям’я — не падрыхтаваная да гэтай змены. Жонкі выходзілі замуж за мірных людзей, а не за тых, хто перажыве траўму, страты і напружаньне.Дзеці не заўсёды разумеюць, чаму тата стаў маўклівы або раздражняльны.Маці часта носяць трывогу ў […]

Беларускі добраахвотнік Аляксандр Клачко: беларусы і літоўцы стаяць плячо ў плячо супраць агрэсіі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Беларусы — не ворагі Літвы. Мы стаім на адным баку. Беларускі добраахвотнік Аляксандр Клачко ваяваў ва Украіне ў складзе войскаў, што стрымліваюць расейскую агрэсію. Ён прайшоў праз Кіеў, Лісічанск і Бахмут, страціў здароўе, але не волю.Цяпер ён знайшоў прытулак у Літве — краіне, якую таксама можа закрануць вайна, калі расейскі імперыялізм не будзе спынены. «А […]

Псіхалагічная падтрымка для беларускіх добраахвотнікаў — неабходнасць, а не раскоша

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Псіхалагічная падтрымка — гэта не раскоша, а неабходнасьць. Беларускія добраахвотнікі — у асноўным людзі мірных прафесій. Настаўнікі, будаўнікі, ІТ-спецыялісты, медыкі, студэнты. Яны не рыхтаваліся да вайны, але былі вымушаныя прыняць складанае рашэньне і ўзяць на сябе адказнасьць. Пасля вяртаньня дадому псіхіка не заўсёды паспявае адаптавацца да мірнага жыцьця. Чалавек можа адчуваць трывогу, замкнёнасьць, раздражняльнасьць, цяжкасьці […]

Аляксандр Кусь атрымаў нагрудны знак за ўдзел у баявых дзеяннях і марыць пра вольную Беларусь

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

У мяне ёсьць мара: вярнуцца вольным беларусам у вольную Беларусь. На шляху да гэтай мары чорная бездань, праз якую, як пазламі, трэба скласьці сцежку. Многія з патрэбных мне пазлаў дасягальныя. Іншыя з іх, часам, здаюцца недасяжнай мрояй… Атрымаў “Нагрудны знак за ўдзел у баявых дзеяньнях і абарону Украіны” з рук свайго пабраціма і камандзіра Палка […]

Інтэрв’ю з Аляксандрам Клачко пра беларускіх добраахвотнікаў у абароне Украіны

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Разам з @vilnys_lt пачынаем серыю інтэрв’ю. Гэта шчырыя гісторыі аб беларускіх добраахвотніках, якія змагаюцца на баку Украіны — за свабоду, за годнасьць, за Беларусь. Частка 01 — «Мае браты па зброі» Вораг Украіны — вораг беларуса.Былы баец батальёна “Волат” палка Каліноўскага Аляксандр «Кусь» Клачко дзеліцца ўспамінамі пра фронт, пра загінулых і палонных таварышаў, перад якімі […]

Заключана дамова на 10 групавых сеансаў псіхалагічнай падтрымкі для жонкі ветэрана

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Разам робім немагчымае магчымым. Дзякуючы Вам мы ўжо заключылі дамову на аказаньне 10 групавых сеансаў псіхалагічнай падтрымкі для жонкі ветэрана. Наш збор на псіхалагічную падтрымку ветэранаў, жанчын і дзяцей працягваецца.Кожны дзень — гэта крок да таго, каб больш людзей адчулі апору і спакой у час, калі гэтага асабліва не хапае. Мэта: 2 000 € Ужо […]

У аўтобусе 1G у Вільні спынілі сварку падвыпіўшых мужчын з выкарыстаннем мата

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

На прыпынку “Зялёны мост” мы з Любай і клункамі селі на аўтобус 1G (мы называем яго на-ангельскі лад “адзін джы”, хаця па-літоўску правільна гучыць як “адзін гэ”). Не даязджаючы да прыпынку “Парк Рэфарматаў” (мы тут мусілі выходзіць) здарылася сітуацыя: двое падвыпіўшых мужчын, відавочна сталых жыхароў Вільні, на ўвесь аўтобус (я чуў у пачатку аўтобуса іх, […]

Досвед важнасці якаснага тактычнага абутку на вайне пад Бахмутам у 2022 годзе

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Ужо 21 лістапада 2022, знаходзячыся ў Часовым Яры пад Бахмутам, я запісаў свой досвед пра важнасьць якаснага абутка на вайне: Абутак – адна з самых галоўных рэчаў на вайне. Ён павінен быць толькі якасным! Гэта ўяўленьне ў мяне было сфарміравана з фільмаў пра другую сусветную. Яно толькі зацвердзілася праз асабісты вопыт падчас удзелу ў баявых […]

Аляксандр Клачко расказвае пра рашэнне ехаць на вайну за незалежнасць Украіны і Беларусі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Блізкія мне людзі ўсе як адзін адгаворвалі мяне ехаць. Незалежна ад іх стаўленьня да расеі. Яны хваляваліся за маё жыцьцё. Знаёмыя рэагавалі па-рознаму. Звычайна гэта была рэакцыя як у майго зводнага стрыечнага брата: “Россия поступает неправильно. Но это вторая армия в мире и сопротивляться ей бесполезно. Киев падёт. Ты едешь бессмысленно умирать”. “Ты сдурел? Серьёзно […]