2 лістапада 2025 ў Вільні за круглым сталом сабраліся ветэраны, валанцёры, прадстаўнікі арганізацый,…

2 лістапада 2025 ў Вільні за круглым сталом сабраліся ветэраны, валанцёры, прадстаўнікі арганізацый, грамадскія дзеячы і палітыкі Літвы, Беларусі, Украіны, каб адкрыта пагаварыць пра тое, што адбываецца з ветэранамі пасля вяртаньня з вайны.

Ветэраны, якія ваявалі ва Украіне, і іх сем’і часта сутыкаюцца з маўчаньнем, адзінотай і недахопам падтрымкі.

Размова адбывалася не публічна, таму яна атрымалася адкрытай між удзельнікамі, без замоўчваньня.

Як сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі “KUS” меў магчымасьць:
1. Адзначыць важнасьць наданьня статусу іншаземным ветэранам ў краінах іх знаходжаньня.
2. Звярнуцца чарговы раз да прадстаўніка ўкраінскага боку з просьбай спрыяць атрыманьню інфармацыі пра лёс беларускіх палонных добраахвотнікаў Сяргея “Кляшча” Дзёгцева і Яна “Тромблі” Дзюрбейка. Хлопцы з 26 чэрвеня 2022 года знаходзяцца ў расейскім палоне. Іх дакладны лёс невядомы.

Як падтрымаць:

Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08

Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama