Імгненьне гумару пра актыўнасьць былога чальца фракцыі “Воля” Пятра Маркелава ў КР:
“Пётр Маркелаў абвяшчае сябе марсіянінам і адкрывае набор на касмічны карабель «Воля» “Шлях да Волі” – праект, які пакуль існуе пераважна ў яго галаве.
Карабель Пятра Маркелава шукае новых пасажыраў і валянтэраў, каб хаця б на арбіту дацягнуць.
Пётр ўсё яшчэ верыць у сваю першапачатковую місію, але прызнае: некаторыя пункты праграмы пакуль не паддаюцца рэалізацыі — то Статут КР не дазваляе, то паліва няма. Цяпер ён працуе над больш зямнымі прапановамі, якія не парушаюць гравітацыю і бюджэт.
Адкрыты да супрацоўніцтва з усімі, хто не баіцца касмічных выпрабаваньняў і гатовы падзяліцца апошнім кіслародам.
Экіпаж карабля «Шлях да Волі»: Віталь Пацехін Пётр Маркелаў“
Спадзяюся, што КР вырашыць пытаньне з неадэкватнымі паводзінамі Пятра згодна Статута КР.
Галоўнае пытаньне: хто кіруе марыянеткай Пецяй і якую мэту праз яго хоча дасягнуць?