Падрыхтоўка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Клуб Licviny рыхтуе круглы стол пра падтрымку беларускіх добраахвотнікаў у Літве

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

КРУГЛЫ СТОЛ ПРА ПАДТРЫМКУ БЕЛАРУСАЎ-ДОБРААХВОТНІКАЎ Клуб Licviny рыхтуе круглы стол, прысвечаны падтрымцы беларускіх добраахвотнікаў у Літве. Нашы суайчыннікі-камбатанты змагаліся за свабоду Беларусі, Украіны і ўсёй Еўропы. Сёння яны жывуць сярод нас і сутыкаюцца з сур’ёзнымі выклікамі:• бюракратычныя перашкоды,• пошук працы,• псіхалагічныя траўмы,• праблемы са здароўем і іншыя цяжкасці. На сустрэчы мы прапануем слова беларускім і […]

Адкрыццё памятнай шыльды Беларускаму батальёну ў Літоўскім войску адбудзецца 23 лістапада 2025

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

АДКРЫЦЦЁ ПАМЯТНАЙ ШЫЛЬДЫ БЕЛАРУСКАМУ БАТАЛЬЁНУ Ў ЛІТОЎСКІМ ВОЙСКУ 23 лістапада 2025 года ў Коўне адбудзецца адкрыццё памятнай шыльды на будынку, дзе ў 1920–1921 гг. месціўся Беларускі Асобны батальён — вайсковае падраздзяленне ў складзе Літоўскай арміі. Батальён праславіўся ў баях супраць бальшавікоў: яго жаўнеры атрымалі афіцыйную падзяку ад прэзідэнта Літвы Антанаса Сметоны, а 51 воін быў […]

Андрэй Паднябенны загінуў у Магілёўскай калоніі, памяць пра яго застанецца

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

НЕ ЗАБУДЗЕМ І НЕ ПРАБАЧЫМ! Андрэй Паднябенны загінуў у Магілёўскай калоніі. Раз пораз мы можам, тут ва ўтульнай Літве, забывацца навошта мы трэніруемся, падтрымліваем сваіх ветэранаў, праводзім Курсы маладога байца, наладжваем сувязі з літоўскім грамадствам і г.д. Бывае хочацца проста жыць і забыцца хоць на час пра ўвесь боль і смутак, які адбываецца на Радзіме. […]

Клуб Licviny заклікае гуманітарныя арганізацыі падтрымліваць ветэранаў вайны ва Украіне

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

АДКРЫТЫ ЗВАРОТ КЛУБА LICVINY ДА ГУМАНІТАРНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ Ці сапраўды дапамога тым, хто вярнуўся з вайны, не з’яўляецца гуманітарнай? Нядаўна на запыт клуба Licviny пра падтрымку добраахвотнікаў да арганізацыі, якая працуе ў сферы гуманітарнай дапамогі, мы атрымалі такі адказ: (PL) Nasza organizacja zgodnie ze standardami pomocy humanitarnej nie angażuje się we współpracę z organizacjami skupionymi na […]

Чатыры дыхальныя тэхнікі для спакою пры панічнай атацы, асабліва пасля траўмы

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

ПАНІЧНАЯ АТАКА. ШТО РАБІЦЬ? Панічная атака “забірае” паветра, сэрца “скача”, розум губляе кантроль. Асабліва цяжка, калі гэта звязана з траўматычным досведам — напрыклад, з вайной. Заўсёды даступны інструмент — дыханне. 4 тэхнікі, якія супакойваюць праз тулава і вяртаюць у рэальнасць: 1⃣ Квадратнае дыханне (4–4–4–4)– удых на 4 сек.– затрымка дыхання на 4 сек.– выдых на […]

Завершен курс для ц’ютараў по поддержке добровольцев-ветеранов в клубе Licviny

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

ЗАВЕРШАНЫ КУРС ДЛЯ Ц’ЮТАРАЎ ПА ПРАГРАМЕ ПАДТРЫМКІ ДОБРААХВОТНІКАЎ-ВЕТЭРАНАЎ Кожны ў гэтай доўгай вайне абірае свой шлях дапамогі тым, хто на фронце. Хтосьці валанцёрыць, хтосьці дае псіхалагічную падтрымку, хтосьці проста побач па побытавых пытаннях у патрэбны момант. Клуб Licviny стварыў і ўдасканальвае сістэму ветэранаў-ц’ютараў, якія дапамагаюць сваім пабрацімам прайсці няпросты шлях адаптацыі пасля вайны. Мы ідзем […]

29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны і беларусаў, якія змагаліся за свабоду

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны Сёння ўшаноўваем усіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Украіны. Асаблівым болем гэтая дата адгукаецца ў сэрцах беларусаў, бо сярод герояў, якія паўсталі супраць расейскай навалы, былі і нашыя суайчыннікі. Беларусы ішлі ў бой пад украінскімі і беларускімі сцягамі, бо разумелі: абараняючы Украіну, яны адначасова змагаліся […]

Клуб «Ліцвіны» адкрывае групу псіхалагічнай падтрымкі для сем’яў беларускіх добраахвотнікаў

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

ПСІХАЛАГІЧНАЯ ПАДТРЫМКА ДЛЯ СЕМ’ЯЎ ДОБРААХВОТНІКАЎ Клуб «Ліцвіны» адкрывае набор у групу псіхалагічнай падтрымкі для родных і блізкіх беларускіх добраахвотнікаў. Вайна раніць не толькі тых, хто трымаў зброю, але і тых, хто кожны дзень чакаў званка, маліўся, каб блізкі вярнуўся жывым. Гэта нябачны фронт, дзе боль, страх і трывога з’ядаюць знутры. Тут мы створым прастору, дзе […]

Як атрымаць медыцынскую дапамогу ў Польшчы: страхоўка, тэрапеўт, спецыялісты і тэрміновая дапамога

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

ЯК АТРЫМАЦЬ МЕДЫЧНУЮ ДАПАМОГУ Ў ПОЛЬШЧЫ 1⃣ Страхоўка– калі ты працуеш легальна — у цябе мусіць быць дзяржаўнае страхаванне (NFZ).– калі не — трэба або прыватная страхоўка, або плаціць за прыём з уласнай кішэні. 2⃣ Зварот да тэрапеўта– калі ёсць страхоўка, трэба зарэгістравацца ў выбранай паліклініцы (POZ).– абяры лекара і падпішы дэкларацыю (можна мяняць лекара […]

Клуб «Ліцвіны» арганізуе рэтрыт для беларускіх добраахвотнікаў у Польшчы

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

РЭТРЫТ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ У ПОЛЬШЧЫКлуб «Ліцвіны» запрашае на закрытую сустрэчу, арганізаваную выключна для беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся і працягваюць змагацца ва Украіне за волю і годнасць Беларусі. Час і дакладнае месца — толькі праз асабісты кантакт з ц’ютарамі клуба. Вас чакае:– камфортныя дамкі на беразе возера;– лазня і агонь пад адкрытым небам;– лес і […]