АДКРЫЦЦЁ ПАМЯТНАЙ ШЫЛЬДЫ БЕЛАРУСКАМУ БАТАЛЬЁНУ Ў ЛІТОЎСКІМ ВОЙСКУ23 лістапада 2025 года ў Коўне адбу…
13.09.2025Klub "Lićviny"

АДКРЫЦЦЁ ПАМЯТНАЙ ШЫЛЬДЫ БЕЛАРУСКАМУ БАТАЛЬЁНУ Ў ЛІТОЎСКІМ ВОЙСКУ
23 лістапада 2025 года ў Коўне адбудзецца адкрыццё памятнай шыльды на будынку, дзе ў 1920–1921 гг. месціўся Беларускі Асобны батальён — вайсковае падраздзяленне ў складзе Літоўскай арміі.
Батальён праславіўся ў баях супраць бальшавікоў: яго жаўнеры атрымалі афіцыйную падзяку ад прэзідэнта Літвы Антанаса Сметоны, а 51 воін быў адзначаны найвышэйшай узнагародай краіны — Крыжам Віціса.
Сёння мы маем магчымасць ушанаваць іх подзвіг і нагадаць грамадству пра старонкі супольнай беларускай і літоўскай гісторыі. Праект ужо прайшоў усе неабходныя ўзгадненні.
Для рэалізацыі патрэбна 3900 еўра. Кожны ўнёсак, нават невялікі, наблізіць адкрыццё шыльды ў Дзень Ваяроў Літвы — 23 лістапада.
Падтрымаць ініцыятыву фінансава:
Атрымальнік:
IBAN:
„Swedbank“, AB
Konstitucijos pr. 20A, 03502 Vilnius, Lietuva
SWIFT: HABALT22
Прызначэнне плацяжа:
Далучайцеся! Разам ушануем памяць беларускіх ваяроў і захаваем нашу супольную гісторыю.

Polyglot Language Organization, VšĮ
IBAN:
LT687300010171217703
„Swedbank“, AB
Konstitucijos pr. 20A, 03502 Vilnius, Lietuva
SWIFT: HABALT22
Прызначэнне плацяжа:
gudai draugai