Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Біскуп Алег Буткевіч заклікаў да малітвы і посту за супакой у свеце

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/14300-starshynya-kanferentsyi-katalitskikh-biskupa-u-belarusi-zaakhvochvae-vernika-i-dukhavenstva-da-postu-i-malitvy Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі заахвочвае вернікаў і духавенства да посту і малітвы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч заахвочвае вернікаў і духавенства асаблівым чынам прысвяціць дзень 16 лютага малітве і посту ў інтэнцыі супакою ў свеце і спыненні напружанасці ў адносінах паміж краінамі.

Рыма-каталіцкія біскупы Украіны заклікалі да малітвы і посту супраць пагрозы вайны

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+++Рыма-каталіцкія біскупы Украіны звярнуліся з заклікам да малітвы і посту ў інтэнцыі прадухілення пагрозы вайны. +++ Заклік быў апублікаваны 15.02.22 на сайце Каталіцкага медыя-цэнтра Канферэнцыі рыма-каталіцкіх біскупаў ва Украіне kmc.media. =Заклік Канферэнцыі епіскапату Украіны да малітвы і посту 16 лютага 2022 года=Узлюбленыя ў Хрысце Браты і Сёстры!У гэты складаны час, калі з дня на дзень […]

Перастаўленне святога Кірылы, настаўніка славянаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Перастаўленьне сьв. Кірылы, настаўніка славянаўНарадзіўся ў першай палове IX ст. у Салуні (Тэсалонікі ў Грэцыі) у шматдзетнай сям’і. Канстанцін стаў манахам і прыняў імя Кірыла. Атрымаў у Канстанцінопалі выдатную адукацыю, за што сучасьнікі называлі яго «філосафам». Будучы ўжо дасьведчаным місіянерам, у 862 г. разам з родным братам Мятодам ён накіроўваецца на місію ў Маравію, валадар […]

Божае слова як невычарпальная крыніца жыцця

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Божае слова – невычарпальная крыніца жыццяХто зможа, Госпадзе, спасцігнуць глыбіню Твайго слова? Мы больш разыходзімся з ім, чым разумеем, так як спрагнёны чалавек, які п’е ваду з крыніцы. Божае слова выяўляе разнастайныя адценні, у залежнасці ад здольнасцяў тых, хто яго пазнае. Госпад упрыгожыў сваё слова рознакаляровай прыгажосцю, каб кожны, хто яго спасцігае, мог убачыць тое, […]

Разважанне пра цярплівасць, братнюю любоў і закон Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чаму, браты, мы мала руплівыя ў супольным пошуку таго, што служыць збаўленню, каб, несучы цяжары адзін аднаго, умелі аказваць дапамогу асабліва там, дзе гэта найбольш патрэбна? Бо да гэтага нас заахвочвае Апостал словамі: «Насіце цяжары адзін аднаго і так выканаеце закон Хрыстовы» (Гал 6, 2). У іншым месцы кажа: «Цярпіце адзін аднаго ў любові» (пар. […]

Малітва да Багародзіцы як Маці Жыцця і хадайніцы за свет

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Прарок Давід, які праз Цабе стаўся богаайцом, у песьні Таму, хто вялікія рэчы для Цябе ўчыніў, так пра Цябе прадказаў: “Каралева стала па правай руцэ Тваёй”. Ён явіў Цябе, як хадайніцу і Маці Жыцьця, бо ад Цябе захацеў прыняць цела і стацца чалавекам Хрыстос Бог, каб аднавіць сатлелы прагнасьцю вобраз свой і знайсьці заблудную ў […]

Папа Францішак павіншаваў Патрыярха Барталамея з 30-годдзем абрання

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Папа ФРАНЦІШАК павіншаваў Патрыярха БАРТАЛАМЕЯ І-га з 30-годдзем абрання на Канстантынопальскую кафедру. Папа зрабіў гэта 10 лютага 2022 года ў форме відэазвароту. =Францішак назваў Патрыярха сваім “сябрам і братам” і адзначыў, што “добрыя асабістыя адносіны” паміж імі нарадзілася ўжо ў дзень папскай інаўгурацыі, а “выспявалі ў братэрскім сяброўстве падчас шматлікіх сустрэч”, якія адбываліся ў Рыме, […]

Успамін святой Жазэфіны Бакіты стаў днём малітвы супраць гандлю людзьмі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

8 лютага Успамін св. Жазэфіны Бакіты, дзевы.  Жазэфіна Бакіта, якая нарадзілася ў 1869 годзе ў Судане, перажыла ў сваім жыцці больш пакут, чым сапраўднага шчасця. Аднак яе сведчанне пераканаўча паказвае, што Бог, а не чалавек з’яўляецца Госпадам кожнага стварэння. Жанчына правяла ў няволі 10 гадоў. Пэўны час была на службе ў маці і жонкі аднаго […]

Ісаак з дровамі на ўсеспаленне як правобраз Хрыста з крыжам

Грэка-католікі Беларусі #Царква

«Узяў Абрагам дровы на ўсеспаленне і ўсклаў на Ісаака, сына свайго. Узяў у рукі агонь і нож, і пайшлі абодва разам» (Быц 22, 6). Ісаак, які нясе дровы на ўсеспаленне, з’яўляецца правобразам Хрыста, які таксама нясе свой крыж. Насіць дровы было абавязкам святароў. Хрыстос жа з’яўляецца святаром і ахвярай. Пра гэта нагадваюць далейшыя словы: «…і […]

Пазнанне Ісуса Хрыста дае разуменне Святога Пісання

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Пазнанне Ісуса Хрыста дае нам разуменне Святога ПісанняСвятое Пісанне не з’яўляецца плёнам чалавечых пошукаў і адкрыццяў, але вынікае з Божага Аб’яўлення, якое паходзіць ад Айца святла, «ад якога бярэ сваю назву кожны род на нябёсах і на зямлі» (Эф 3, 15). Ад Яго таксама праз Яго Сына Ісуса Хрыста сыходзіць на нас Святы Дух. Гэты […]