8 лютагаУспамін св. Жазэфіны Бакіты, дзевы. Жазэфіна Бакіта, якая нарадзілася ў 1869 годзе ў Судане,…

8 лютага

Успамін св. Жазэфіны Бакіты, дзевы. 

Жазэфіна Бакіта, якая нарадзілася ў 1869 годзе ў Судане, перажыла ў сваім жыцці больш пакут, чым сапраўднага шчасця. Аднак яе сведчанне пераканаўча паказвае, што Бог, а не чалавек з’яўляецца Госпадам кожнага стварэння.

Жанчына правяла ў няволі 10 гадоў. Пэўны час была на службе ў маці і жонкі аднаго генерала. Там кожны дзень была бічаваная, пасля чаго ў яе на ўсё жыццё засталіся 144 шрамы.

Папа Францішак у 2015 годзе абвясціў яе літургічны ўспамін Міжнародным днём малітвы і разважанняў аб барацьбе з гандлем людзьмі.