Прарок Давід, які праз Цабе стаўся богаайцом, у песьні Таму, хто вялікія рэчы для Цябе ўчыніў, так пра Цябе прадказаў: “Каралева стала па правай руцэ Тваёй”. Ён явіў Цябе, як хадайніцу і Маці Жыцьця, бо ад Цябе захацеў прыняць цела і стацца чалавекам Хрыстос Бог, каб аднавіць сатлелы прагнасьцю вобраз свой і знайсьці заблудную ў горных безданях авечку, каб, узяўшы яе на плечы, прынесьці да Айца і даць ёй месца разам з нябеснымі сіламі, і збавіць, Багародзіца, сьвет у велічы і багацьці міласэрнасьці сваёй.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ