АДАМАВА ГАЛАВА Паводле хрысціянскай традыцыі, Адам быў пахаваны на гары Галгота. Назва «Галгота» — месца, дзе пазней быў укрыжаваны Ісус Хрыстос — з грэцкай мовы перакладаецца як «чэрап, галава». Падчас укрыжавання Ісуса Хрыста на гары Галгота кроў Ісуса прасачылася скрозь зямлю і абмыла чэрап Адама — як сімвал ачышчэння ад грэшнай скверны ўсіх людзей у асобе Адама, […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Папа Лев XIV заклікае ўстрымацца ад ранячых слоў на Вялікі пост
Заклік Папы Льва XIV на Вялікі пост: «Я хацеў бы запрасіць вас да вельмі канкрэтнай і часта недаацэненай формы ўстрыманьня, а менавіта да ўстрыманьня ад слоў, якія ўдараюць і раняць бліжняга. Давайце пачнём раззбройваць мову, адмаўляючыся ад вострых слоў, хуткіх суджэньняў, кепскіх слоў, пра тых, хто адсутнічае і ня можа абараніць сябе ад паклёпу. Замест […]
У Сырапусную нядзелю 15 лютага 2026 года запрашаюць на малітоўны перапынак і разважанні
У нядзелю, 15 лютага 2026 года, У СЫРАПУСНУЮ НЯДЗЕЛЮ (НЯДЗЕЛЮ ПРАБАЧЭНЬНЯ), запрашаем на Малітоўны перапынак. Слухаем Божае слова з Евангельля паводле Мацьвея (6:14-21) — пра прабачэньне, сапраўдны пост і пра той скарб, які чалавек захоўвае ў сваім сэрцы напярэдадні Вялікага посту. Каментар дае грэка-каталіцкі сьвятар, айцец Ян Майсейчык.Напрыканцы эпізоду — вядомы хрысьціянскі сьпеў «Грэшнік я […]
Нядзеля сырапусная: Евангелле пра скарбы на небе і вечнасць Бога
Нядзеля сырапусная, 15 лютагаМц. 6, 14-21 У сённяшнім Евангеллі Ісус кажа Сваім вучням не збіраць сабе скарбаў на зямлі, але збіраць скарбы ў небе, «дзе ні моль, ні ржа не нішчаць і дзе злодзеі не падкопваюцца і не крадуць». Святы Аўгустын аднойчы сказаў, што паколькі кожнае стварэнне зроблена ex nihilo (з нічога), яно нясе ў […]
Заўтра распачынаецца масленіца: Літургія ў 10:30 і загавіны на мяса ў Вільні
Ведаеце такую прымаўку: “Не жыццё – масленіца”! Дык вось заўтра распачынаецца масленіца. Тыдзень, калі жыццё павінна стаць асаблівым. Заўтра служым Літургію а 10.30. Чытаецца Евангелле пра Божы суд. Пасля Літургіі сябрына і загавіны на мяса. Так што прыносьце да стала штосьці мясное і можна ўжо патроху пачынаць пекчы блінцы.
Свята святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, 14 лютага 2026
Субота – 14 лютага 2026 = Свята СВ. КІРЫЛА, МНІХА, І МЯТОДА, БІСКУПА, АПЕКУНОЎ ЕЎРОПЫ +++МАЛіТВА: Усемагутны вечны Божа, Ты праз святых братоў Кірыла і Мятода спаслаў святло Евангелля славянскім народам, раскрый нашыя сэрцы і дай нам зразумець Тваё слова, каб мы сталі народам, паяднаным у вызнаванні сапраўднай веры. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго […]
Анатоль Грыцкевіч даказаў дамінацыю ўніятаў у канфесійнай структуры Беларусі ў канцы XVIII ст.
Анатоль Грыцкевіч даказаў факт дамінацыі ўніятаў у канфесійнай структуры насельніцтва Беларусі ў канцы ХVIII ст. і асудзіў кацярынінскую палітыку падаўлення Уніі, якую ўсхваляла ўся папярэдняя афіцыйная гістарыяграфія. Паводле люстрацыі падымнага падатку за 1790 г., у беларускіх паветах Вялікага княства Літоўскага (без усходняй часткі Беларусі, ужо далучанай да Расіі) колькасць уніяцкіх плябаній дасягнула 73,8% ад агульнага […]
Заўтра ў 10.00 пачынаецца заўпакойная Літургія ў Усяленскую бацькоўскую суботу
Заўтра Усяленская бацькоўская субота! А 10.00 пачынаем заўпакойную Літургію. Памолімся за нашых родных і блізкіх, а таксама за нашых спачылых суайчыннікаў, годных вечнай памяці і шчырай малітвы.
13 лютага 1952 года памёр Архімандрыт Андрэй Цікота ў савецкім лагеры Тайшэт
13 ЛЮТАГА 1952, у савецкім “озерлагу” Тайшэт – адышоў да Госпада Архімандрыт АНДРЭЙ ЦІКОТА (беларускі марыянін), Апостальскі Адміністратар для католікаў візантыйскага абрада ў Харбіне (1939-1948). Быў арыштаваны кітайскімі камуністамі 22 снежня 1948 года і перададзены савецкім уладам. Яны спрабавалі зламаць яго праз строгае расследаванне і прымусіць да адступніцтва ад Каталіцкай Царквы. Пасля яго рашучай адмовы, […]
12 лютага — Дзень памяці праваслаўнага святара Уладзіміра Хрышчановіча, расстралянага ў 1938 годзе
12 лютага — Дзень памяці праваслаўнага святара і новапакутніка зямлі Беларускай айца Уладзіміра Хрышчановіча 12 лютага 1938 года ён быў расстраляны карнымі органамі НКУС разам з адданымі парафіянамі. Уладзімір Хрышчановіч нарадзіўся ў 1876 годзе ў вёсцы Гезгалы (сёння Дзятлаўскі раён) у простай сялянскай сям’і. Дасягнуўшы паўналецця, паступіў у Слуцкае духоўнае вучылішча, якое скончыў у 1911 […]