Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Першая нядзеля Вялікага посту: Нядзеля Праваслаўя адзначаецца 22 лютага 2026 года

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Першая нядзеля Вялікага посту: Нядзеля Праваслаўя (22 лютага 2026 г.) “Праваслаўе, якое сьвяткуем у гэтую нядзелю, – гэта праўдзівая вера і праўдзівае шанаваньне Бога, якія вызнавала ўся Хрыстовая Царква першых стагоддзяў у барацьбе з гэрэзіяй іконаборства.Таму Нядзеля Праваслаўя – гэта ўрачыстасьць усёй Царквы, Усходняй і Заходняй. Яе ўсталяваў Сабор у Канстантынопалі 842 году.Мэта гэтага сьвята […]

Даравальная нядзеля: пачатак падрыхтоўкі да свята Хрыстовага Уваскрасення ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Даравальная нядзеля! Парог часу вялікай падрыхтоўкі да найвялікшага свята Хрыстовага Уваскрасення! Заўтра служым Літургію і просім даравання ў Нябеснага Айца і адзін у аднаго. Літургія пачнецца а 10.30 (Bokšto g.4). Па традыцыі пасля Літургіі будзе прачытаная малітва-дабраславенне на Вялікі пост, а наш хор заспявае Вялікодныя спевы, якія дазволяць нам адчуць тую РАДАСЦЬ, да якой будзем […]

Вялікі пост як духоўная вясна і крыніца сапраўднай свабоды ў хрысціянскім аскетызме

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

На жаль, нягледзячы на гэта, хрысціянскі аскетызм характарызаваўся сучаснымі інтэлектуаламі як адмаўленне радасці жыцця і абмежаванне чалавечай крэатыўнасці. Нішто не можа быць далей ад ісціны! Аскетызм, як вызваленне ад валодання рэчамі і прыхільнасці да іх, і перш за ўсё як вызваленне ад эга, ад «пошуку свайго», ад «валодання сваім быццём», з’яўляецца крыніцай і выражэннем сапраўднай […]

Пачатак Вялікага посту ў Беларускай праваслаўнай супольнасці Сусветнага патрыярхату ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Вялебныя браты іерархі і дабраславёныя дзеці ў Госпадзе,Напоўненыя свяшчэнным хваляваннем, мы зноў уваходзім, па добрай волі Божай, у Святую і Вялікую Чатырадзесятніцу — на ніву аскетычнага подзвігу, у час пасту і пакаяння, пакоры і малітвы, духоўнай цвярозасці і любові, скіраваўшы вочы сэрца нашага на жыватворчы Крыж Гасподні, які вядзе нас усіх да Святой Пасхі, што […]

Пасланне Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея на Святую і Вялікую Чацверадзесятніцу

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

ПАСЛАННЕ ПАТРЫЯРХА КАНСТАНЦІНОПАЛЬСКАГА НА СВЯТУЮ І ВЯЛІКУЮ ЧАЦВЕРТАДЗЕСЯТНІЦУ+ ВАРФАЛАМЕЙМіласцю Божай Архіепіскап Канстантынопаля — Новага Рымаі Усяленскі ПатрыярхПаўнаце ЦарквыЛаска і мір ад Госпада і Збаўцы нашага Іісуса Хрыста;а ад нас — малітва, дабраславенне і дараванне.

Святар Вячаслаў Аношка служыў капеланам у францішканак пад Варшавай і падтрымліваў грэка-католікаў Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У пасьляваенны час сьвятар быў капеланам у сясьцёр францішканак Сям’і Марыі ў Хыліцах і Рабэрціне пад Варшавай. Увесь час ён імкнуўся атрымаць дазвол, каб выехаць на Захад з камуністычнай Польшчы ў які-небудзь беларускі асяродак, каб служыць беларусам, аднак улады так і не далі яму такой магчымасьці. Фактычна да самай сьмерці душпастыр ліставаўся з сваімі былымі […]

Айцец Вячаслаў Аношка ў 1926 годзе прызначаны парахам у грэка-каталіцкую парафію Альпень

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У тым жа 1926 годзе а. Вячаслаў Аношка, які паходзіў з шляхецкай каталіцкай ваколіцы Паплаўшчына пад Магілёвам, якая выстаяла супраць прымусовага пераводу ў праваслаўе, быў прызначаны парахам у грэка-каталіцкую парафію ў вёску Альпень, што каля Давыд-Гарадка, дзе ён вёў актыўную місіянерскую дзейнасьць па ўсёй ваколіцы. Стварыў там яшчэ адну ўніяцкую парафію на Мярлінскіх хутарах. З […]

60 гадоў таму памёр айцец Вячаслаў Аношка, сябра Рады Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

60 гадоў таму, 18 лютага 1966 г. памёр айцец Вячаслаў (Вацлаў) АНОШКА, які быў сябрам Рады створанага ў верасьні 1939 г. Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы. Пахаваны ён на могілках у Рабэрціне парафіі Язгажэў (гміна Пясэчна), каля паўднёвай ускраіны Варшавы. Жыхары Альпеня на Століншчыне, якія ведалі айца Вячаслава (так яго называлі вернікі візантыйскага абраду), нават праз […]

Уладзіслаў Талочка — адзін з першых беларускамоўных каталіцкіх святароў, культурны дзеяч з Гродна

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Адзін з першых беларускамоўных каталіцкіх святароў, культурна-асветны дзеяч, ўраджэнец Гродна, пахаваны ў Вільні 18 лютага 1887 года ў Гродне нарадзіўся Уладзіслаў Талочка Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі (1896–1904), пасля чаго паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. У 1909 годзе прыняў святарскае пасвячэнне і працягнуў навучанне ў Інсбруку, дзе вывучаў тэалогію і філасофію. З 1914 года служыў […]