РАЗВІТАЛЬНАЕ СЛОВА архімандрыта Сяргея, Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў Беларусі, на Пахаванне Біскупа Казіміра ВелікасельцаПінск – Шэрашава 12.02.2026 Высокадастойны Біскуп Казімір! Ісус Хрыстос, Збавіцель наш, Першасвятар і Госпад Царквы паклікаў Цябе да Нябеснага Валадарства.Твой адыход да дому Айца стаў для нас балючым, але прымаем гэта як знак, што Госпад палічыў дастатковым Твой мужны, нястомны “архіпастырскі подзвіг” […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Святы Айцец Францішак і Патрыярх Маскоўскі Кірыл адзначаюць 10-годдзе гістарычнай сустрэчы ў Гаване
https://catholic.by/3/news/18849-svyaty-ajtsets-frantsishak-i-patryyarkh-masko-ski-i-syae-rusi-kiryl-10-goddze-gistarychnaj-sustrechy Святы Айцец Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл: 10-годдзе гістарычнай сустрэчы 12 лютага 2016 года ў зале дзяржаўнага пратакола міжнароднага аэрапорта імя Хасэ Марці ў Гаване (Куба) сустрэліся кіраўнікі Рыма-каталіцкага Касцёла і адной з буйнейшых Праваслаўных Цэркваў свету.
12 лютага 1526 года нарадзіўся князь Канстанцін-Васіль Астрожскі, абаронца праваслаўнай веры
12 лютага 1526 года нарадзіўся князь, староста ўладзімірскі, ваявода кіеўскі і абаронца праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай — Канстанцін-Васіль Астрожскі Нарадзіўся ў старадаўнім Тураве (сёння ў Жыткавіцкім раёне), сын легендарнага Канстанціна Іванавіча Астрожскага, які атрымаў перамогу ў бітве пад Воршай у 1508 годзе. У 27 гадоў ён заняў пасаду старосты ўладзімірскага, а ў 32 гады […]
Андрэй Цікота: беларускі каталіцкі святар і дзеяч, які загінуў у ГУЛАГу ў 1952 годзе
Ураджэнец Гродзеншчыны, каталіцкі святар, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, які адмовіўся ад супрацоўніцтва з савецкай уладай і загінуў у ГУЛАГу 11 лютага 1952 года ў лагеры «Азерлаг» на тэрыторыі Іркуцкай вобласці памёр Андрэй Цікота. Нарадзіўся 5 снежня 1891 года на хутары Плавушка (сёння Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Адукацыю атрымаў у Ашмянах, а затым […]
Брашура для друку Вялікага пакаяннага канону сьв. Андрэя Крыцкага ў 4 частках на 1-ы тыдзень Вялікага посту
Брашура для друку «ВЯЛІКІ ПАКАЯННЫ КАНОН СЬВЯТОГА АНДРЭЯ КРЫЦКАГА» ў 4-х частках на павячэрніцы ў 1-ы тыдзень Вялікага посту, (чытаецца з панядзелка па чацьвер), у фармаце PDF. Вялікі пакаянны канон – адзін з найвыдатнейшых твораў сьв. Андрэя Крыцкага, які належыць да вялікапосных багаслужбаў. Ён складаецца з 250 трапароў або вершаў, у якіх выкладаецца ўся гісторыя […]
11 лютага 2026 — Успамін Маці Божай з Лурд і Сусветны дзень хворага
+++11 ЛЮТАГА 2026 – Успамін МАЦІ БОЖАЙ з ЛУРД: Сусветны дзень хворага: “любоў, што нясе боль іншага”+++ ===У пасланні на ХХХIV Сусветны дзень хворага Яго Святасць Папа Леў ХІV адзначыў, што любоў патрабуе канкрэтных жэстаў блізкасці, з дапамогай якіх мы бярэм на сябе пакуты іншых, асабліва тых, хто знаходзіцца ў стане хваробы. Святы Айцец пажадаў, […]
Triduum малітвы за супакой Уладыкі Казіміра ў Гомелі, Пінску і Шэрашаве 9-11 лютага 2026
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ – REQUIEM AETERNAM: Triduum малітвы за супакой новаспачылага Уладыкі Казіміра. +++Тры дні 9-10-11 лютага 2026 і тры “стацыі”: Гомель – Пінск – Шэрашава вернікам грэка-каталіцкіх парафій і супонасцей у Беларусі даюць магчымасць працяглай малітвы за супакоў душы святой памяці Біскупа Казіміра. +++Гэта і час малітоўнай падзякі Госпаду за нястомную пастырскую падтрымку, якую Ўладыка […]
Адкрыццё Бога: натуральнае і звышнатуральнае ў багаслоўі і прыродзе
Адкрыццё: натуральнае і звышнатуральнае«Бога ніхто ніколі не бачыў» (Ян 1:18), — гаворыцца ў Святым Пісанні. Гэта значыць, што Бога нельга «вывучыць» па-за Яго воляй, нельга даведацца пра Яго хоць нешта, акрамя таго, што Ён Сам дазволіць. Людзі тысячагоддзямі імкнуліся больш даведацца пра Бога. І Ён заўсёды адкрываўся перад імі — у той меры, у якой […]
Навошта і як нам быць пакорнымі паводле кнігі прарока Сафоніі
Навошта і як нам быць пакорнымі. Саф 2, 3; 3, 12–13 У фрагменце з кнігі прарока Сафоніі, які чытаецца ў Чацвёртую звычайную нядзелю, чуем словы аб важнасці і каштоўнасці пакоры: “Шукайце справядлівасці, шукайце пакоры; можа, вамThe post Навошта і як нам быць пакорнымі. Саф 2, 3; 3, 12–13 first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ […]
На 81-м годзе жыцця памёр біскуп Казімір Велікаселец, найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі
https://catholic.by/3/news/18836-na-81-m-godze-zhytstsya-adysho-u-vechnasts-biskup-kazimir-velikaselets-najstarejshy-ierarkh-u-belarusi На 81-м годзе жыцця адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх у Беларусі Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ў нядзелю 8 лютага на 81-м годзе зямнога жыцця, 42-м годзе святарства, 27-м годзе біскупскага служэння адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі на пенсіі.