NEWМайстармайнд групаМайстармайнд – гэта адзін з самых папулярных метадаў самаразвіцця, нетворкінгу …

NEWМайстармайнд група

Майстармайнд – гэта адзін з самых папулярных метадаў самаразвіцця, нетворкінгу і росту ў свеце. Калі вам патрэбна група аднадумцаў, каб разам развівацца – гэта добры фармат.

Майстармайнд – гэта група для тых, хто шукае падтрымкі ў руху да сваіх мэт і свежага погляду на ўласныя ідэі.

Падчас групы ўдзельні_цы разам з вядоўцай паставяць мэты і задачы на бліжэйшы тэрмін. Група будзе сустракацца рэгулярна і ўдзельні_цы будуць дзяліцца сваім прагрэсам

Вы можаце прыйсці з любой сваёй ідэяй, якую хочаце рэалізаваць (пачаць займацца спортам ці адкрыць кавярню) і атрымаць зваротную сувязь, новыя ідэі ад удзельнікаў групы.

Сустрэчы будуць праходзіць раз на 3 тыдні. Пасля другой сустрэчы да групы больш нельга далучыцца.

Вядучая – Вольга, гештальт-коуч, арганізацыйная і гештальт-тэрапеўтка. Мае вопыт правядзення майстармайнд-груп на рускай і англійскай мовах.

Запіс да @oh_chiii

Удзел вольны.
18 лютага 17:00 – 20:00
Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)