Клуб «Мова Нанова» у Тбілісі
Тэма сустрэчы – традыцыйная беларуская лаянка.
Госць сустрэчы – Уладзіслаў Гарбацкі, сацыялінгвіст, пісьменьнік і перакладнік з Вільні.
Уладзіслаў далучыцца да сустрэчы, каб паказытаць нас сваімі знаходкамі для слоўніка нецэнзурнай лексікі. Яна і багатая, і вясёлая, бо беларусы ня столькі мацюкаліся, колькі брахаліся. Дык калі ўжо брахацца, то па-беларуску!
А заадно мы спытаем Уладзіслава пра бягухаў, аўтарак і прэзідэнтак, бо ў свой час менавіта ён стварыў першую па-сапраўднаму папулярную кнігу пра аўтэнтычныя для беларускай мовы фэмінітывы, якія ўжо не здзіўляюць нас так, як дзесяць гадоў таму.
Падчас сустрэчы рыхтуйцеся да інтэрактыву: вас чакаюць словатворчыя гульні, сацыялінгвістычныя апытанкі, а яшчэ шмат смеху.
Удзел вольны.
20 лютага 19:00-21:00
Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Рэгістрацыя ў гугл форме.