Што насамрэч мы адзначаем 8 сакавіка?У сучасным грамадстве сэнс дня 8 сакавіка быў падменены, таму м…

Што насамрэч мы адзначаем 8 сакавіка?

У сучасным грамадстве сэнс дня 8 сакавіка быў падменены, таму мы вырашылі нагадаць, што гэта – Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы і вызваленне ад прыгнёту.

Сёння варта ўзгадваць дасягненні жанчын, і асабліва беларусак, бо часта яны незаслужана забываюцца ў гісторыі.

8 сакавіка — гэта магчымасць падсвяціць значнасць жанчын у навуцы, культуры, літаратуры і іншых сферах.
Жанчыны не «ўпрыгожанне» грамадства – яны граюць ў ім важную ролю!

Ад каманды Кропкі мы дзякуем усім арганізатаркам івэнтаў нашай прасторы, якія праяўляюць сябе як актыўныя грамадзянкі Беларусі, здольныя змяняць навакольны свет!