Гэта датычыцца патрэб наступных груп:
людзі з абмежаванай мабільнасцю;
людзі са слабым зрокам і невідушчыя;
людзі са слабым слыхам і з поўнай яго стратай;
людзі з псіхічнымі і ментальнымі асаблівасцямі;
бацькі з маленькімі дзецьмі;
супольнасць ЛГБТК+;
людзі, прыязныя да экалагічнага ладу жыцця.
Інклюзіўны падыход да падрыхтоўкі мерапрыемстваў дазваляе быць больш адкрытымі да людзей з розным вопытам, пашырыць аўдыторыю і павялічыць верагоднасць удзелу ў івэнтах большай колькасці людзей.
Мы намагаемся зрабіць Кропку інклюзіўнай прасторай. І таму хацім падзяліцца з тымі, хто ўжо праводзіць ці плануе мерапрыемствы дапаможнікам ад каманды “Іншыя” – Як падрыхтаваць і правесці інклюзіўнае мерапрыемства. Рэкамендацыі для арганізатар_ак.
З дапаможніка вы даведаецесь:
пра этыкет зносін з рознымі групамі людзей;
як напісаць анонс мерапрыемства яснай мовай;
як забяспечыць інклюзію анлайн, афлайн і на свежым паветры;
пра экападыход і прынцып разумнага выкарыстання рэсурсаў.
Спадзяемся, што гэтыя рэкамендацыі будуць карыснымі для вас і дапамогуць змяніць практыку падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў. Самае галоўнае — гэта пачаць
Як падрыхтаваць і правесці інклюзіўнае мерапрыемства – ІншыЯ
Рэкамендацыі для арганізатарак_аў, якія толькі пачынаюць свой шлях у інклюзіі і баяцца зрабіць першы крок.