Запрашаем жадаючых на гурток грузінскай мовы з нуля. Разам мы будзем асвойваць асновы граматыкі грузінскай мовы, вывучаць алфавіт, фразы і граматыку. Паспрабуем разабрацца, у чым розніца паміж двума “т” і трыма “к”. Сустрэчы ў фармаце “роўн_ая навучае “роўн_ую”. Гэта азначае, што кожн_ая зможа зрабіць унёсак у развіццё гуртка. Уваход вольны 20 траўня 15.00 – 16.00 […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Збор на падпісанне паштовак і лістоў палітвязням 21 траўня ў раёне Плошчы Свабоды ў Тбілісі
Паштоўкі палітвязням З нагоды дня салідарнасці з палітзняволенымі збіраемся разам, каб падпісаць паштоўкі ды напісаць лісты адважным людзям за краты. Лісты і паштоўкі адныя з тых рэчаў, якія дапамагаюць палітвязням трымацца. Давайце яшчэ раз нагадаем, што мы не перагарнулі старонку, што мы памятаем пра іх. На імпрэзе распавядзем вам пра што і як лепш пісаць. […]
Заўтра ўвечары ў Тбілісі лекцыя і гульня пра гісторыю супраціву палітычнаму пераследу ў Беларусі
Заўтра ўвечары запрашаем на размову пра тое, што не сустрэнеш у падручніках: гісторыя супраціву палітычнаму пераследу ў Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці. Палітычны пераслед, рэпрэсіі, палітвязні – гэтыя гістарычныя з’явы наўпрост ўвайшлі ў існаванне нашай краіны. Але не ўпершыню. І не абмяжоўваліся толькі апошнімі двума стагоддзямі. Падчас сустрэчы будзе магчымасць паглядзець гісторыю занатаванага палітычнага пераследу […]
Запрашаем на сустрэчу фотаклуба 20 траўня з тэорыяй і практыкай натуральнага асвятлення
Запрашаем вас на чарговую сустрэчу фотаклуба, якая будзе складацца з дзвюх частак. На тэарэтычнай частцы мы разгледзім розныя выгляды натуральнага асвятлення і спосабы здымкі з імі ў памяшканні і на вуліцы. Потым пяройдзем да практычнай часткі, дзе зможам адпрацаваць атрыманыя веды. Каб зрабіць сустрэчу больш карыснай для ўдзельні_ц, на практычнай частцы будзем вучыцца рабіць фатаграфіі, […]
Лекцыя ў Тбілісі пра штучную матку, генетычнае выпраўленне эмбрыёнаў і рэпрадуктыўныя тэхналогіі
Вы ведаеце, што штучная матка ўжо існуе? А генетычнае выпраўленне эмбрыёнаў ужо магчыма! Але ці правільна? Абмяркуем у пятніцу на лекцыі Кіры Паўлавай – доктара-біяхіміка, генэтыка, медыцынскага саветніка некалькіх міжнародных лабараторый. Размова пойдзе пра тэхналогіі бліжэйшай будучыні ў рэпрадуктыўнай медыцыне: як праверыць гены плода толькі па аналізе крыві маці ЭКА – як працуе і як […]
Запрашаем на мерапрыемствы ў Кропцы з 16 па 21 мая: лекцыі, клубы і сустрэчы для дарослых
Запрашаем выйсці з дому пасля даждлівых дзён і сустрэцца гэтым тыднем на мерапрыемствах у Кропцы: Аўторак 16.05 19:00«Воля і мысленне»Чытанне тэкстаў палітзняволенагафілосафа Уладзіміра Мацкевіча (18+)Запіс да @BasyaPantafleva Серада 17.05 19:00Вечар недарэчных пытанняў (18+)Запіс праз гугл-форму Чацвер 18.05 19:00Гістарычны клуб (18+)«Пахне чабор! Пахне вечна!»Гісторыя супраціву палітычнамупераследу ў Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці.Запіс праз форму Пятніца 19.05 […]
Вечар пытанняў пра ЛГБТК+: небінарныя людзі, квір і трансгендэрныя асобы ў Тбілісі 17 траўня
Вечар недарэчных пытанняў Хто такія небінарныя людзі? Што значыць квір? Як звяртацца да трансгендэрных людзей? Чаму правы ЛГБТК+ людзей – гэта правы ўсіх? У гэтую сераду ў форме ананімных пытанняў мы абмяркуем усё, што вы хацелі даведацца, але баяліся спытаць пра ЛГБТК+, а таксама згуляем у ролевую гульню. Мы правядзем час карысна і ў супер-сяброўскай […]
14 траўня — дзень народзінаў палітвязня Уладзіміра Мацкевіча і дыскусія пра грамадзянскую супольнасць
Вызваляем мысленне14 траўня – дзень народзінаў палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, беларускага філосафа і метадолага. Другі год запар ён сустракае дзень народзінаў у турме. Што такое грамадзянская супольнасць? Ці можа грамадзянская супольнасць уплываць на тыя працэсы, якія адбываюцца ў краіне? Кім нам трэба стаць, каб супрацьстаяць пагрозам і адказваць на выклікі? Запрашаем тых, хто таксама шукае адказы […]
Показ фильма «Пингвин-Барабан» с белорусскими субтитрами и обсуждение буддизма в Тбилиси 14 мая
Жылі сабе разам два браты й сястра, ды аднойчы сястра памерла… Але яе дзівосным чынам вярнула да жыцця сувенірная шапка ў выглядзе галавы пінгвіна. Здаецца, можна радавацца — аднак цяпер у сястру ўсяліўся нахабны дух, які ў адплату за яе жыццё патрабуе тое-не-ведаю-што. Так пачынаецца гэтая гісторыя… ці не? Ці ўсё пачалося раней, у злавесны […]
Травеньская праграма ў Кропцы: DIY стыкеры, клуб нэтворкінгу, англійскі клуб і кінапрагляд
Травеньская рознакаляровая прывітанка! Запрашаем у Кропку на гэтым тыдні: Панядзелак 08.05 13:00Практыка сумеснага малявання:DYI стыкеры (18+)Запіс да @korepandiss Серада 10.05 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс тут Нядзеля 14.05 15:00English speaking club (18+)Запіс да @kropkawork Нядзеля 14.05 17:00Кінапрагляд анімэ (з беларускімісубтытрамі)«RE:Пінгвін-барабан» Фільм першы (16+)Запіс праз гугл-форму