Заўтра ўвечары запрашаем на размову пра тое, што не сустрэнеш у падручніках: гісторыя супраціву палітычнаму пераследу ў Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці.
Палітычны пераслед, рэпрэсіі, палітвязні – гэтыя гістарычныя з’явы наўпрост ўвайшлі ў існаванне нашай краіны. Але не ўпершыню. І не абмяжоўваліся толькі апошнімі двума стагоддзямі.
Падчас сустрэчы будзе магчымасць паглядзець гісторыю занатаванага палітычнага пераследу і даведацца, як давалі яму рады нашыя продкі. Магчыма, нават штосьці ўзяць для сучаснасці.
Мерапрыемства складаецца з дзвюх частак – лекцыі і інтэрактыўнай гульні.