Часам новае жыццё пачынаецца не з панядзелка, а тады, калі папярэдняе больш не задавальняе. Часам мяняецца нават тое, што не можа змяніцца па ўсіх законах здаровага сэнсу.
Запрашаем беларус_ак, якія цікавяцца тэмай аднаўлення ўласных рэсурсаў.
На сустрэчы вы зможаце атрымаць падтрымку ад іншых беларус_ак і прафесійных псіхалагінь, атрымаць інструменты, якія дапамогуць вам нарасціць унутраныя рэсурсы і якія вы зможаце выкарыстоўваць у звычайным жыцці. А таксама навучыцца адчуваць сябе (як) дома там, дзе вы зараз.
Сустрэчу праводзіць псіхалагічная ініцыятыва “Для тых, хто (не) дома”.
Кацярына – кандідатка псіхалагічных навук, больш 10 гадоў у псіхалогіі, працуе ў псіхааналітычнай терапіі. Таццяна – больш за 7 гадоў у псіхалогіі, працуе ў гештальт-терапіі.
Калі: 27 траўня (субота) 16.00-18.30 Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным) ♫ Мова: руская і беларуская Рэгістрацыя праз форму ▲ Удзел вольны, 18+ Колькасць месцаў абмежавана