Запрашаем на гурток грузінскай мовы з нуля ў Тбілісі 20 траўня, уваход вольны

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Запрашаем жадаючых на гурток грузінскай мовы з нуля.

Разам мы будзем асвойваць асновы граматыкі грузінскай мовы, вывучаць алфавіт, фразы і граматыку.

Паспрабуем разабрацца, у чым розніца паміж двума “т” і трыма “к”.

Сустрэчы ў фармаце “роўн_ая навучае “роўн_ую”. Гэта азначае, што кожн_ая зможа зрабіць унёсак у развіццё гуртка.

Уваход вольны
20 траўня 15.00 – 16.00
Мова сустрэчы: беларуская, руская
Рэгістрацыя ў @ghoul_tat
Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды