Частка беларуса_к ужо паспелі адзначыць Купалле, а нехта толькі збіраецца гэта зрабіць у ліпені. Сёння ўвечары пагаворым пра гісторыю і асаблівасці святкавання. Калі хто хоча далучыцца да сённяшней сустрэчы анлайн – калі ласка, пішыце нам у @kropkawork па спасылку.
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Кропка адчыніла бясплатную беларускую бібліятэку ў Тбілісі з электронным каталогам
Кропка адчыніла бясплатную беларускую бібліятэку ў Тбілісі! З правіламі карыстання, а таксама з электронным каталогам нашых кніг вы можаце азнаёміцца загадзя, а потым проста ўзяць абраную кнігу, завітаўшы ў Кропку. Калі вы хочаце дапамагчы нашаму праекту, ёсць 2 варыянты:1 – вы можаце аддаць у бібліятэку кнігі беларускіх аўтар_ак ці пераклады замежнай літаратуры на беларускую2 – […]
Творчы клуб запрашае новых сяброў на сустрэчу 1 ліпеня ў Тбілісі для малявання і творчасці
Творчы клуб працягвае сваю дзейнасць і кліча новых сяброў Любіш маляваць ці пісаць? Ствараць і крэатывіць?Далучайся да творчасці ва ўтульнай атмасферы. Думаем памаляваць разам, але не абмяжоўваем – можна рабіць і штосьці сваё.Алоўкі і папера ёсць, можна прыносіць любімыя фарбы ці іншыя матэрыялы для творчасці. Дата: 1 ліпеня (субота)Час: 14:00-16:00Месца: 500м ад плошчы СвабодыРэгіструйся, калі ласка, вось тут […]
Nastolki-band запрашае на вечарыну гульняў 27 чэрвеня ў раёне Liberty Square
“Nastolki-band” запрашае на вечарыну гульняў! Згуляем разам у ўтульнай атмасферы: Вясёлыя і лёгкія “Назоўнікі”, “Ў”, “Scull”, “Реасе” Як мафія, толькі лепш “Сакрэтны Гітлер”, “Coup” Класічныя “Dixit”, “Каркасон” і “Манчкін” Можна прынесці сваю любімую гульню, каб згуляць разам Дзе: раён Liberty SquareКалі: 27 чэрвеня Час: 19:00-21:00 Уваход вольны, ёсць free donation, рэгістрацыя па спасылцы Далучайся!
Летнія сустрэчы ў Кропцы: вечар з Nastołki-band, гістарычны клуб і творчыя клубы
Спякотная летняя прывітанка! Крыху прахалоды ў летнія дзянькі можна знайсці ў Кропцы, на нашых сустрэчах, да якіх можна далучацца ўсім жадаючым: Аўторак 27.06 19:00Вечар з «Nastołki-band»Настольныя гульні па-беларускуЗапіс па спасылцы Пятница 30.06 19:00Гістарычны клубТэма: «Падмуркі святкавання Купалля» (18+)Запіс праз форму Субота 01.07 11:00Вязальны клуб (18+)Запіс да @katrina_happy Субота 01.07 14:00Творчы клуб (18+)Запіс тут Нядзеля 02.07 […]
Сустрэча ў Тбілісі пра святкаванне Купалля і захаванне беларускай ідэнтычнасці
Падмуркі святкавання Купалля Сёння большасць беларусаў стаіць перад выклікам захавання сваёй ідэнтычнасці і самасвядомасці. Прапануем прыйсці на сустрэчу і даведацца болей пра святкаванне найстаражытнага беларускага свята: калі насамрэч святкуецца Купалле якія знакамітыя і малавядомыя традыцыі захаваў наш народ са старажытных часоў якія беларускія стравы і напоі ўжываліся выключна ў гэты дзень колькі разоў беларусам забаранялі […]
Пасля майстар-класа па перасадцы раслін у дворыку з’явіўся вазон з сукулентамі
Зялёная прывітанка! Пасля майстар-класа па перасадцы раслін у нас жыве новы вазон з прывабнымі сукулентамі. Калі ў вас раптам ёсць зялёныя сябры, з якімі лёс вымушае развітацца, прыносьце іх жыць у наш дворык
Юрыдычная кансультацыя з грузінскім і беларускім юрыстамі пачнецца а 19:00 анлайн
А 19:00 пачынаем юрыдычную кансультацыю з грузінскім і беларускім юрыстамі. Далучайцеся анлайн па спасылцы і задавайце свае пытанні! Join our Cloud HD Video Meeting Zoom is the leader in modern enterprise video communications, with an easy, reliable cloud platform for video and audio conferencing, chat, and webinars across mobile, desktop, and room systems. Zoom Rooms […]
22 чэрвеня ў Кропцы пройдзе «Зялёны» чацвер з эка-таксоўкай і майстар-класам па перасадцы кветак
«Зялёны» чацвер у Кропцы У чацвер 22 чэрвеня а 10 раніцы да нас у Кропку прыедзе эка-таксоўка. Вы можаце прынесці сёння (час – па дамоўленасці з @kropkawork) альбо раніцай у чацвер з 9 да 10 вашу рассартаваную па правілах і чыстую другасную сыравіну. А ў 12-30 чакаем вас на майстар-клас па перасадцы хатніх кветаку нашым дворыку.
Летнія мерапрыемствы ў Кропцы: кінапрагляд, кансультацыі, сустрэчы і клубы з 19 па 25 чэрвеня
Смачная летняя прывітанка! А нашыя прысмакі чакаюць усіх жадаючых на мерапрыемствах у Кропцы: Панядзелак 19.06 19:00Кінапрагляд анімэ (з беларускімі субцітрамі)«Прамар» (13+), 2019, рэж.Хіроюкі ІмаісіЗапіс праз гугл-форму Серада 21.06 18:30Юрыдычная кансультацыяпа пытаннях перарэгістрацыі НКА і знаходжання беларуса_к у Грузіі (18+)Запіс праз гугл-формуКаб далучыцца да анлайн-трансляцыі, звяртайцеся да @kropkawork Пятніца 23.06 17:30Сустрэча фем-гуртка (18+)Тэма сустрэчы: «Прыгажосць» Для ўдзелу […]