Творчы клуб Тэма праводзіць заняткі па перавёрнутым і контурным маляванні 6 ліпеня ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Творчы клуб

Тэма: перавёрнутае і контурнае маляванне.

Заданне для новых удзельні_ц: перад сустрэчай паспрабаваць зрабіць малюнкі чалавека, якога бачыш (не з фотаздымку), чалавека з галавы (уявіць), сваёй рукі, рэальнага крэсла (не з фота). Напісаць дату і свае адчуванні і думкі наконт малюнкаў на адваротным баку. Гэтыя малюнкі дапамогуць табе пазней адсочваць прагрэс.

Дата: 6 ліпеня (чацвер)
Час: 19:00-21:00
Месца: 500м ад Плошчы Свабоды
Рэгістрацыя: вось тут

Да сустрэчы!