Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Кропка праводзіць сустрэчу па прававым кансультаванні для беларусаў у Грузіі 21 чэрвеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кропка працягвае цыкл сустрэч па прававым кансультаванні. Запрашаем усіх зацікаўленых на інфармацыйную сустрэчу-кансультацыю з грузінскім і беларускім юрыстамі «Прававая падтрымка АГС і актывіст_ак». Інфармацыйная сустрэча будзе складацца з дзвюх частак: Рэгістрацыя і перарэгістрацыя НКА ў Грузіі: хуткім часам практычна ўсім зарэгістраваным у Грузіі НКА патрэбна прайсці перарэгістрацыю! Прававая бяспека актывіст_ак: будуць разгледжаны пытанні, звязаныя са […]

Паказ фільма «Прамар» пра горад будучыні Прамеполіс і падзеі праз 30 год пасля паўстання «Апаленых»

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Месца — горад будучыні Прамеполіс, час — праз 30 год пасля паўстання «Апаленых». Найлепшы ў свеце пажарнік-ідыёт Гало Цімос атрымлівае медаль ад губернатара за тое, што дапамог арыштаваць небяспечных тэрарыстаў-падпальшчыкаў. Але хутка ён даведаецца пра губернатара такое, што задумаецца, каго тут насамрэч трэба арыштоўваць… «Творчае крэда» студыі TRIGGER і рэжысёра Хіроюкі Імаісі — драйв, гратэск […]

Запрашаем на бясплатны ўрок малявання ў Тбілісі 18 чэрвеня з практыкай і тэорыяй

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Хочаш вучыцца маляваць?Далучайся! На першай сустрэчы:Пагаворым, якім чынам наш мозг успрымае візуальную інфармацыюПачнем практыкавацца ў пераключэнні ў “рэжым мастака”Памалюем разам Удзел вольны. Запіс праз форму. 18 чэрвеня (нядзеля), 12:30-13:45 Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным) Да сустрэчы

Першая сустрэча фем-гуртка ў Тбілісі: тэма “Жанчына і фемінізм” па шведскай методыцы

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Першая сустрэча фем-гуртка. Тэма: “Жанчына і фемінізм” Праводзіць сустрэчу ініцыятыва АБФ па шведскай методыцы “роўны навучае роўнага”. Запрашаем на размову аб фем-руху для тых, хто не прылічвае сябе да фемініст_ак, але згодн_а, што са становішчам жанчын ёсць праблемы. Таксама чакаем усіх, хто цікавіцца фемінізмам, але вам не стае інфармацыі. Мэта сустрэч фем-гуртка – стварыць суполку для […]

Кропка ў Тбілісі: Летняя праграма з «Мова нанова» і трэнінгамі з 13 па 18 чэрвеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Летняя спякотная прывітанка! Кропка чакае вас ізноў: Аўторак 13.06 19:00«Мова нанова» ў Тбілісі Тэма: «Беларуская фанетыка»Госць сустрэчы – Аляксандр Ждановіч,актор тэатра і кіно, тэлевядучыРэгістрацыя тут (18+) Серада 14.06 19:00Трэнінг «Гендарныя аспекты ў эміграцыі:што важна ўлічыць і хто прымае рашэнне?» (18+)Удзел па папярэдняй рэгістрацыі Чацвер 15.06 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс праз апытанкуПятніца 16.06 17:30Сустрэча фем-гурткаТэма «Жанчына […]

Клуб «Мова Нанова» у Тбілісі: сустрэча з Аляксандрам Ждановічам пра беларускую фанетыку

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Клуб «Мова Нанова» у Тбілісі Тэма – “Беларуская фанетыка”Госць сустрэчы – Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), актор тэатра і кіно, тэлевядучы. Гэтым разам мы пагутарым аб тым, як канчаткі -у і -а ў родным склоне могуць цалкам уплываць на сэнс таго, што вы гаворыце. Аляксандр распавядзе аб прыгожай беларускай фанетыцы, разам мы падзекаем і пацэкаем удосталь!Таксама наш […]

Нагадваем пра хуткую сустрэчу гістарычнага клуба з магчымасцю online-трансляцыі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вітаем, шаноўныя! І нагадваем, што хутка адбудзецца сустрэча гістарычнага клуба. А тыя, у каго не атрымаецца на яе патрапіць, могуць пісаць @kropkawork, каб далучыцца да online-трансляцыі.

Трэнінг у Тбілісі: гендарныя аспекты міграцыі беларусаў у Грузіі і іх патрэбы

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

З 2020 года мноства людзей з Беларусі апынуліся ў эміграцыі, вялікая частка з іх – у вымушанай. Новыя выклікі, доўгі перыяд адаптацыі і складанасці ў легалізаванні. Часта пры ацэнцы наступстваў і стварэнні праграм дапамогі не ўлічваюцца гендарныя аспекты. Што можна рабіць ужо зараз? На трэнінгу мы абмяркуем:Навошта ўлічваць гендар у пытаннях міграцыі?Як карэктна сабраць патрэбы […]

Чэрвеньская праграма ў Кропцы: гульні, нэтворкінг, гістарычны клуб і курсы грузінскай мовы

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Чэрвеньская зялёная прывітанка! Сустракаймася на гэтым тыдні ў Кропцы: Аўторак 06.06 19:00“Nastolki-band” запрашае навечарыну гульняў!Запіс праз спасылку (18+) Серада 07.06 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс праз апытанку Чацвер 08.06 19:00Гістарычны клуб (18+)«Быць меншасцю. Уплыў беларускіхтатар на спадчыну Радзімы»Запіс праз форму Пятніца 09.06 17:30Грузінская мова: вучым разам Распачынаем новы гуртокдля пачаткоўцаў (18+)Запіс да @ghoul_tat Нядзеля 11.06 15:00English […]

Nastolki-band запрашае на вечарыну настольных гульняў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

“Nastolki-band” запрашае на вечарыну гульняў! Згуляем разам у ўтульнай атмасферы: Вясёлыя і лёгкія “Карткі супраць чалавецтва”, “Назоўнікі”, “Ў”, “Выбухныя кацяняты” Як мафія, толькі лепш “Сакрэтны Гітлер”, “Coup” Класічныя “Dixit” і “Манчкін” Дзе: раён Liberty SquareКалі: 6 чэрвеня Час: 19:00-21:00 Уваход вольны, ёсць free donation, рэгістрацыя па спасылцы Далучайся!