Майстэрня па дызайн-мысленніДызайн-мысленне — гэта мадэль прыняцця рашэнняў у нестандартных сітуацыя…

Майстэрня па дызайн-мысленні

Дызайн-мысленне — гэта мадэль прыняцця рашэнняў у нестандартных сітуацыях, у аснову якой закладзены творчы працэс, а не крытычны аналіз.

Майстэрня па дызайн-мысленні — гэта спосаб паспрабаваць сябе ў праекце/дзейнасці, стварыць новае сваімі рукамі з дапамогай працы ў камандзе.

Для каго?

Для тых, хто:
шукае новыя падыходы да вырашэння сацыяльных праблем;
імкнецца распрацаваць эфектыўныя стратэгіі развіцця для сваіх сацыяльна-значных ініцыятыў/бізнэсаў;
хоча навучыцца эфектыўна супрацоўнічаць у камандзе і развіваць навыкі эмпатыі і зваротнай сувязі.

Калі: 8 ліпеня з 11:00 да 16:30
Рэгістрацыя

Чаму так доўга?

Нам спатрэбіцца ўвесь гэты час, каб на практыцы прайсці ўсе этапы метада «дызайн-мысленне»:
1. Эмпатыя
2. Факусіроўка
3. Генерацыя ідэй
4. Прататэпіраванне
5. Тэставанне

Важна: на майстэрні мы сфакусуемся над праблемамі і на практыцы будзем шукаць новыя крэатыўныя варыянты для іх вырашэння.

Па выніках майстэрні:

зможаш атрымаць натхненне і інструменты для ўвасаблення сваіх творчых ідэй у жыццё;
узмацніш свае soft-skils: эмпатыю, сторытэлінг, працу ў камандзе, уменне рабіць памылкі і працаваць над імі.

Для ўдзелу патрэбна папярэдняя рэгістрацыя, колькасць месцаў абмежавана.

Вядучая
Наташа Халанская

* журналістка, спецыялістка па маркетынгу, менеджэрка ў сферы культуры;
* стваральніца крэатыўнай прасторы «тайм-клуб 1387» і крамы адзення і аксесуараў у Бабруйску;
* аўтарка і вядучая анлайн-каворкінга «Дадай сябе» – падтрымка ў прафесійнай сферы.