Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Паказ фільма «Боскі парадак» пра барацьбу жанчын Швейцарыі за права голасу ў 1971 годзе ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кінаканапа: «Боскі парадак» (2017, Швейцарыя) Швейцарская рэжысёрка Пятра Б’ёндзіна Вольпе выпусціла фільм пра публічныя фемінісцкія хваляванні ў 1970-71 гадах, падчас якіх жанчыны Швейцарыі змагаліся за атрыманне права галасаваць і прымаць удзел у выбарах. «Маладая хатняя гаспадыня Нора жыве ў невялікай швейцарскай вёсцы, дзе час нібы спыніўся. Калі яна хоча ўладкавацца на працу аказваецца, згодна з […]

Апошняя лекцыя пра жаночае здароўе прысвечана самаклопату і ментальнаму здароўю

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Ад навукі спрытнеюць рукі Слухаць карысную інфу і атрымліваць задавальненне ад новага ўмення. А так можна было? Можна! Заўтра апошняя лекцыя з цыклу лекцый пра жаночае здароўе.Тэма: «Самаклопат, ментальнае здароўе, сувязь з целам, тэрапія»Рэгістрацыя абавязкова

Сёння ўвечары адбудзецца онлайн-трансляцыя гістарычнага клуба па добрай традыцыі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Па добрай традыцыі сёння ўвечары можна далучыцца да онлайн-трансляцыі гістарычнага клуба.Жадаючым звяртацца да @kropkawork.Да сустрэчы!

Эка-таксоўка ў Кропцы забярэ рассартаваную другасную сыравіну 27 ліпеня з 18 да 20:30

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Эка-таксоўка ў Кропцы Калі для вас eco friendly не толькі слова, але і дзеянне, можаце прынесці да нас у чацвер 27.07 з 18 да 20:30 вашу рассартаваную па правілах і чыстую другасную сыравіну, якую забярэ эка-таксоўка ад праекта parki ar minda.

Калі развальваецца імперыя, Беларусь атрымлівае шанец: лекцыя пра Дэкларацыю Незалежнасці ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Калі развальваецца імперыя – Беларусь атрымлівае шанец! Заўсёды ў гісторыі нашая краіна атрымлівала шанец, калі адкрывалася вакно магчымасцяў з развалам імперыі.У бліжэйшы час наш усходні сусед магчыма зноў стане на шлях смуты і распаду. Таму запрашаем паслухаць пра першы дакумент, які абагульніў тое, пра што мы змагаемся разам: Хто стаяў ля вытокаў Дэкларацыі Незалежнасці Якія […]

Івенты ў Тбілісі: клуб беларускамоўнага нэтворкінгу, гістарычны клуб і лекцыі для жанчын

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прывітанка з гарачага Тбілісі! Далучайцеся да нашых івентаў. Кропка чакае вас на гэтым тыдні: Чацвер (27.07) 19:00 Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс праз апытанку Пятніца (28.07) 19:00Гістарычны клубТэма: «Дэкларацыя Незалежнасці – барацьба за вольную Беларусь» (18+)Запіс тут Субота (29.07) 11:00Пазнай сябе і сваё цела праз вышыўку (18+)Цыкл лекцый для жанчынТэма: «Захворванні (міомы, пухліны малочных залоз, эндаметрыёз). […]

Прастора вольнага камунікавання 18+ у Тбілісі 23 ліпеня з бяспечнай атмасферай і свабодным удзелам

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прастора вольнага камунікавання (18+) Што вас чакае на сустрэчы:Нефарматаванае камунікаванне. Тэмы і змест сустрэчы вызначаюцца ўдзельнікамі ў моманце і натуральна выцякаюць з працэсу камунікавання;Забеспячэнне атмасферы бяспекі фасілітатарам (вядоўцам) Далучайцеся, калі хочаце:пабыць у вольным становішчы спантаннага камунікавання;размаўляць на важныя для вас тэмы;расказаць пра сябе і быць пачутымі;знаёміцца і камунікаваць з незнаёмымі людзьмі ў бяспечнай атмасферы;атрымаць унікальны […]

Цыкл лекцый для жанчын у Тбілісі: пазнаёмся са сваім целам праз вышыўку

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Цыкл лекцый для жанчын«Пазнаёмся са сваім целам праз вышыўку»! Вы ведаеце, што першая мадэль ласкаценю з’явілася толькі ў 2009 годзе? А што вялікую частку гісторыі медыцыны «стандартным» чалавекам лічыўся мужчына? Жудасна несправядліва! Нават цяпер гэта выклікае мноства памылак пры дыягностыцы і лячэнні. Давайце даведаемся крыху болей пра сваё цела, каб лепш разумець яго і мацней […]

Квіз «Крамбамбуля» у Тбілісі 20 ліпеня: беларуская мова, цікавыя пытанні і смачныя прызі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Квіз «Крамбамбуля» Калі вам сумна ўвечары ў чацвер і ад нуды хочацца збегчы ў нябыт, не бяда – кладзіце ногі ў кеды і ляціце напружваць светлы розум і беларусізавацца Падчас мерапрыемства: Слодыч беларушчыны Цікавосткі пра Бацькаўшчыну Пытанні на роднай мове і нешта смачнае пераможцам *Пытанні ўзятыя з гульні «Клёк» Вядоўца: Спадар Алесь і К Удзел […]

Арт-гасцёўня «Расказалі Беларусь» і праграмa мерапрыемстваў у Кропцы на тыдзень 19-23 ліпеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прывітанне, шаноўныя! Вось так у нас учора прайшла арт-гасцёўня, дзе мы «Расказалі Беларусь». А каб убачыць, што атрымалася – заходзьце ў Кропку гэтым тыднем: Серада (19.07) 19:00 Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс праз апытанку Чацвер (20.07) 19:00Квіз «Крамбамбуля» (18+)Запіс тут Субота (22.07) 11:00Пазнай сябе і сваё цела праз вышыўку (18+)Цыкл лекцый для жанчынТэма: «Агульныя звесткі пра […]