Бярыце прысмакі і завітвайце, каб пад кубачак гарбаты:
пагартаць кнігі і абраць нешта сабе; пачытаць уголас для сябе і іншых важныя для вас вершы ці ўрыўкі з твораў; падзяліцца сваёй творчасцю ці абмеркаваць творчасць любімых аўтараў; паспяваць пад гітару песні на вершы беларускіх паэтаў.
У нашай бібліятэцы з’явілася шмат новых кніг на беларускай мове для дарослых і дзяцей – кожны знойдзе сабе твор па густу.
Спіс літаратуры, дасяжнай для чытання, уключае творы беларускіх аўтараў, а таксама пераклады на беларускую сучасных і класічных твораў сусветна вядомых пісьменні_ц.
Мерапрыемства прыязнае для дзяцей, прыходзьце ўсёй сям’ёй!