Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Арганізацыя IншыЯ запрашае на сацыяльную гульню пра стэрэатыпы «Іншы погляд» у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Арганiзацыя IншыЯ запрашае на сацыяльную гульню пра стэрэатыпы «Іншы погляд» Сэнс гульні вельмі просты: кожны ўдзельнік/удзельніца атрымлівае пэўную сацыяльную ролю, а потым павінен/павінна згодна з ёй прымаць рашэнні ці адказваць на пытанні мадэратаркі ўжо з улікам “новай” ролі. Мэта гульні – атрымаць магчымасць “панасіць” іншую сацыяльную ролю, а таксама пастарацца адсачыць той ланцужок асацыяцый, па […]

Nastołki-band запрашае на вечар настолак у Кропцы 15 жніўня і клуб беларускамоўнага нэтворкінгу 16 жніўня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вітаем усіх, хто не збеглі ад спякоты ,і чакаем на сустрэчах ў Кропцы: Аўторак (15.08) Nastołki-bandАўторак – вечар настолак! «Nastolki-band» запрашае на вечарыну гульняў у Тбілісі!Рэгістрацыя па спасылцы Серада (16.08) 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс тут Бярыце смачнае да гарбаты і завітвайце сустракацца, знаёміцца  і размаўляць

Вечар настолак 15 жніўня каля Liberty Square з гульнямі і сяброўскай атмасферай

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Аўторак – вечар настолак! Далучайцеся да вечарыны смеху, стратэгій і весялосці з гульнямі:Назоўнікі Ў Выбухныя кацяняты+дадатак Kарткі супраць чалавецтва Сакрэтны Гітлер Супраціў Skull Everdell+дадатак “Фэст” Machi Koro КаркасонDixit+дадатак Ў Манчкін Roots +заўсёды можна прынёсці сваю любімую настолачку і згуляць разам Дзе: каля Liberty Square Калі: 15.08 вядома, аўторак Час: з 19:00-21:00 Прыязная кампанія, утульная прастора, […]

Сёння апошні дзень, каб пакінуць сваё меркаванне ў анкеце Кропкі і дапамагчы палепшыць праект

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сёння апошні дзень, калі вы можаце падараваць Кропцы 5 хвілінак і пакінуць сваё меркаванне ў анкеце Давайце разам палепшым Кропку! Дзякуй!

Сустрэча гістарычнага клуба ў Тбілісі: гісторыя выбараў і фальсіфікацыі ў Беларусі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Як звычайна, тэмы сустрэч гістарычнага клуба – не з падручнікаў гісторыі. Для кагосьці фальсіфікацыі на выбарах пачаліся толькі ў 2020 годзе, але варта разумець, што фундамент аўтарытарызму і падману ў нашай краіне пачаўся задоўга да сучаснай дыктатуры. На сустрэчы вы даведаецеся:Які механізм фальсіфікацый быў закладзены ў пачатку ХХ стагоддзя ў Расійскай імперыі і дзейнічае дагэтуль. […]

Расклад на тыдзень: Дзень Журбы ў Грузіі, беларускамоўны нэтворкінг і гістарычны клуб

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вітаем! Наш расклад на гэты тыдзень: Панядзелак (07.08) Дзень Журбы ў ГрузііВыказваем спачуванні з прычыны гібелі людзей у Рачы ўсім, каго закранула гэта жудасная падзея Чацвер (10.08) 19:00 Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс праз апытанку Пятніца (11.08) 19:00Гістарычны клубТэма: «Гісторыя выбараў у Беларусі ў найноўшы перыяд – барацьба за дэмакратыю» (18+)Запіс тут А таксама нагадваем вам, […]

Беларуская прастора Кропка ў Тбілісі працуе больш за паўтары гады і просіць вашае меркаванне

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

«Кропцы» патрэбна ваша меркаванне!Беларуская прастора «Кропка» працуе ў Тбілісі ўжо больш за паўтары гады. За гэты час у Кропцы прайшло больш за 400 івэнтаў — адукацыйных, забаўляльных, культурніцкіх, псіхалагічных, нэтворкінгаў і інш. Мы рухаемся далей і хочам напаўняць Кропку мерапрыемствамі, якія адпавядаюць патрэбам беларусаў і беларусак, якія знаходзяцца зараз у Грузіі. Калі вы з Беларусі […]

Бібліятэка Кропкі ў Тбілісі запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй 4 жніўня з 18:00 да 20:30

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Бібліятэка Кропкі запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй Бярыце прысмакі і завітвайце, каб пад кубачак гарбаты: пагартаць кнігі і абраць нешта сабе; пачытаць уголас для сябе і іншых важныя для вас вершы ці ўрыўкі з твораў;падзяліцца сваёй творчасцю ці абмеркаваць творчасць любімых аўтараў; паспяваць пад гітару песні на вершы беларускіх паэтаў. У нашай бібліятэцы з’явілася шмат […]

Афіша Кропкі на тыдзень: нэтворкінг, кінаклуб, дзень адчыненых дзвярэй і вышыўка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Яркая летняя прывітанка, шаноўныя! Чакаем вас у Кропцы на гэтым тыдні: Серада (02.08) 19:00 Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс праз апытанку Чацвер (03.08) 19:00Клуб «Кінаканапа» (18+)Глядзім і абмяркоўваем фільм «Боскі парадак» (2017, Швейцарыя)Запіс праз форму Пятніца (04.08) 18:00Бібліятэка Кропкі запрашае наДзень адчыненых дзвярэй!Будзем чытаць уголас і слухаць беларускія творы і вершы, а таксама спяваць песні пад […]