Беларуская прастора «Кропка» працуе ў Тбілісі ўжо больш за паўтары гады. За гэты час у Кропцы прайшло больш за 400 івэнтаў — адукацыйных, забаўляльных, культурніцкіх, псіхалагічных, нэтворкінгаў і інш.
Мы рухаемся далей і хочам напаўняць Кропку мерапрыемствамі, якія адпавядаюць патрэбам беларусаў і беларусак, якія знаходзяцца зараз у Грузіі.
Калі вы з Беларусі і жывеце ці бываеце ў Грузіі і за гэты час:
— наведвалі мерапрыемствы ці каворкінг у Кропцы — праводзілі мерапрыемствы ў Кропцы — ніколі не былі яшчэ ў Кропцы
Просім вас запоўніць невялікую анкету (на беларускай мове ці на русском языке), каб Кропка лепш разумела, як палепшыць сваю дзейнасць.